Хлебніцкая вуліца (Гданьск)
Хлебніцкая вуліца Гданьск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Раён | Гістарычны цэнтр |
Працягласць | 200 м |
Ранейшыя назвы | Вуліца хлебных лаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хлебніцкая вуліца (польск.: Ulica Chlebnicka) — вуліца ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ўжо ў 1337 годзе як лац.: platea pistorum, у 1382 годзе як лац.: platea panum. Назва паходзіць ад лавак (лаў), на якіх гандлявалі хлебам. Вуліца пачынаецца ў ваколіцах Марыяцкай базылікі як працяг вуліцы Піўной і даходзіць да Хлебніцкай брамы. Ёсць тут некалькі вартых увагі камяніц, сярод якіх вылучаецца № 16 - так званы Англійскі дом (1568-1570), № 14 - познегатычны дом Шліфа (1520) з каменным фасадным аздабленнем (абодва адносяцца да комплексу камяніц, якімі карыстаўся Дом студэнтаў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Гданьску), № 2 — так званая Марыяцкая школа (1581), цяпер сядзіба Гданьскага таварыства сяброў мастацтваў, № 28 - дом Гольвеля (1652).
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хлебніцкая вуліца (Гданьск)