Музей польскай пошты (Гданьск)
Музей польскай пошты ў Гданьску | |
---|---|
Muzeum Poczty Polskiej w Gdańsku | |
Заснаваны | 1979 |
Месцазнаходжанне | Гданьск |
Адрас | pl. Obrońców Poczty Polskiej 1 |
Дырэктар | Марэк Адамковіч |
mhmg.gda.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей польскай пошты ў Гданьску (польск.: Muzeum Poczty Polskiej w Gdańsku) — музей у Гданьску, прысвечаны польскай пошце ў Вольным горадзе Гданьску, якая дзейнічала ў 1920–1939 гадах.
Асабліва каштоўныя яго дакументы і экспанаты, звязаныя з абаронай Польскай пошты і тэлеграфнай канторы 1 верасня 1939 года. Музей захоўвае памяць аб абаронцах Польскай пошты і іх сем’ях, а таксама паказвае патрыятычную і грамадскую дзейнасць палякаў у Вольным горадзе Гданьску ў міжваенны перыяд.
Музей, створаны ў 1979 годзе, да 2003 года ён быў філіялам Музея пошты і тэлекамунікацый ва Уроцлаве, а ў цяперашні час з'яўляецца адным з філіялаў Музея Гданьска. Як і Вестэрплятэ і Музей Другой сусветнай вайны, гэта важнае месца для людзей, якія цікавяцца пачаткам Другой сусветнай вайны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей польскай пошты (Гданьск)