Касцёл Святых Пятра і Паўла (Гданьск)
Касцёл | |
Касцёл Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
польск.: Kościół św. Piotra i Pawła | |
![]() | |
54°20′43″ пн. ш. 18°39′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Гданьск |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
Благачынне | Парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Гданьску[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | 1397 |
Статус | Фарны касцёл |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | piotripawel.diecezja.gda.pl |
![]() |
Касцёл Святых Пятра і Паўла (польск.: Kościół św. Piotra i Pawła) — старажытны касцёл у Гданьску.
Гэта гістарычны фарны касцёл Старога прадмесця. Адносіцца да найбуйнейшых гатычных храмаў Гданьска. У 1590-1945 гадах гэта была галоўная царква гданьскіх пратэстантаў. Набажэнствы тут адбываліся на польскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. У 1958 годзе па рашэнні ўладаў Польскай Народнай Рэспублікі касцёл перададзены рыма-каталікам.
З-за пажараў і бамбардзіровак, прыстасавання касцёла пад гаспадарчыя мэты значная частка абсталявання не захавалася да сучаснасці.
Тое, што касцёл больш за 300 гадоў быў кальвінісцкім храмам, адлюстравана ў адзінай арыгінальнай частцы інтэр'еру - капліцы Упхагена 1774 года з захаванай эпітафіяй у старажытным выглядзе і драўляным корпусам у стылі ракако. Захаваліся сярэднявечныя каменныя купелі, камін у стылі ракако і надмагілле Пятра Упхагена 1774 года. Каштоўнай з'яўляецца і захаваная ад знішчэння калекцыя люстраў XVII стагоддзя.
Пасля 1958 года было дазволена аднавіць касцёл у выглядзе, які не адлюстроўвае пратэстанцкую гісторыю касцёла, у тым ліку з пункту гледжання планіроўкі храма. У прэзбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар у стылі барока, не арыгінальны для інтэр’еру касцёла. У паўночным прыдзеле знаходзіцца рэнесансная спаведальня XVII стагоддзя. На каля 60 надмагільных помніках вядуцца кансервацыйныя работы. Унутры касцёла сабраны элементы барочнай разьбы па дрэве. У паўднёвым прыдзеле плануецца ўзнавіць музычную галерэю з выкарыстаннем часткі аўтэнтычнай драўніны. У канцы паўночнага прыдзелу захавалася гатычная купель XV стагоддзя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Пятра і Паўла (Гданьск)