Перайсці да зместу

Крыж Тысячагоддзя (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Крыж Тысячагоддзя
польск.: Krzyż Milenijny
54°21′28″ пн. ш. 18°38′25″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Скульптар Jacek Łuczak[d]
Дата заснавання 2000
Будаўніцтва 2000
Вышыня 16,35 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыж Тысячагоддзя (польск.: Krzyż Milenijny) — помнік у Гданьску ў выглядзе крыжа, усталяваны на Градавай гары, якая з'яўляееца часткай комплекса Градзіска.

Ён быў усталяваны ў гонар Вялікага юбілею 2000 года - свята ўваходжання Каталіцкага Касцёла ў трэцяе тысячагоддзе, ініцыяванае Янам Паўлам ІІ як юбілейны год. Свята працягвалася з 24 снежня 1999 года па 6 студзеня 2001 года.

Помнік быў пабудаваны ў 2000 годзе на вяршыні Іерусалімскага бастыёна па праекце Яцака Лучака. Крыж мае вышыню больш за 16 метраў і стаіць на месцы, якое ў гады Другой сусветнай вайны займала зенітная ўстаноўка. Першапачаткова планавалася паставіць больш высокі помнік (больш за 20 м) і ў іншым выглядзе. 3 верасня 2000 года помнік быў асвечаны мясцовымі каталіцкімі іерархамі.