Нікіца Елавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Нікіца Елавіч
Нікіца Елавіч у складзе «Эвертана»
Нікіца Елавіч у складзе «Эвертана»
Агульная інфармацыя
Мянушка Ела (англ.: Jela)
Нарадзіўся 27 жніўня 1985(1985-08-27)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Боснія і Герцагавіна ГОШК
2001—2002 Харватыя Нератва
2002—2004 Харватыя Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Харватыя Хайдук (Спліт) 34 (8)
2007—2009 Бельгія Зюлтэ-Варэгем 23 (3)
2008—2009   Аўстрыя Рапід (Вена) 34 (7)
2009—2010 Аўстрыя Рапід (Вена) 33 (18)
2010—2012 Шатландыя Рэйнджэрс 45 (30)
2012—2014 Англія Эвертан 59 (16)
2014—2015 Англія Хал Сіці 46 (13)
2015—2016 Англія Вест Хэм Юнайтэд 13 (1)
2016—2017 Кітай Бэйцзін Жэньхэ 29 (15)
2017   Кітай Гуйчжоу Чжычэн 26 (15)
2018—2020 Кітай Гуйчжоу Чжычэн 31 (12)
2020—2021 Харватыя Лакаматыва (Заграб) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Харватыя Харватыя (да 17) 2 (0)
2003 Харватыя Харватыя (да 18) 2 (0)
2006—2007 Харватыя Харватыя (да 21) 8 (2)
2009—2014 Харватыя Харватыя 36 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ні́кіца Е́лавіч (харв.: Nikica Jelavić; нар. 27 жніўня 1985, Чапліна, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны і пачаў займацца футболам у сістэме клуба «ГОШК Габела», размешчанага непадалёк ад горада Габела. Пасля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клуба «Нератва» з харвацкага горада Меткавіч, а затым і ў сістэме падрыхтоўкі «Хайдука» са Спліта. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сезоне 2002/03, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў.

«Зюлтэ-Варэгем»[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні сезона 2006/07 Елавіч перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем». Сезон у бельгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льежскага «Стандарда», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся не гэтак добра, і да заканчэння чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы.

«Рапід»[правіць | правіць зыходнік]

Перад сезонам 2008/09 перайшоў у венскі «Рапід». За першы сезон у складзе клуба са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях.

«Рэйнджэрс»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы жніўня 2010 года Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджэрс». Трансфер нападніка абыйшоўся шатландскаму клуба ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджэрс» 28 жніўня 2010 года ў матчы 3 тура чэмпіянату супраць «Сент-Джонстана», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймса Біці.

«Эвертан»[правіць | правіць зыходнік]

Удзень 31 студзеня 2012 года англійскі «Эвертан» абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Рэйнджэрс» аб пераходзе футбаліста, і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клубам з Ліверпула кантракт на 4,5 гады.

«Хал Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

15 студзеня 2014 года Елавіч падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады[4]. Паводле ўгоды яго папярэдні клуб «Рэйнджэрс» атрымаў дадаткова 300 тысяч фунтаў[5]. Па выніках сезона 2014/15 «Хал Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і сезон 2015/16 Нікіца пачаў у складзе клуба ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі.

«Вест Хэм Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд»[6].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 года перайшоў у клуб другога кітайскага дывізіёна «Бэйцзін Жэньхэ». Сума трансферу ацэньваецца ў 4 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. У пачатку 2017 года быў арандаваны «Гуйчжоу Чжычэн», а ў снежні таго ж года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

У жніўні 2020 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Лакаматывы», дзе і завяршыў кар’еру ў сакавіку 2021 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першы матч за нацыянальную зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 года супраць зборнай Катара. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой ​​першы гол за зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Хайдук

Рэйнджэрс

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]