Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага
Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага | |
---|---|
Год заснавання | 1879 |
Размяшчэнне | Рым, Італія |
Вэб-сайт | past.va (англ.) |
Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага (лац.: Pontificia Academia Sancti Thomae Aquinatis) — навуковая ўстанова са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, заснаваная ў 1879 годзе Папай Львом XIII для даследавання філасофскай спадчыны Тамаша Аквінскага.
Адным з ініцыятараў стварэння акадэміі быў родны брат Папы Льва XIII - Джузэпэ Печы, які пасля заснавання стаў яе першым прэфектам. Стварэнне акадэміі было пацверджана Папай Піем X у апостальскім лісце ад 23 студзеня 1904 года. Папа Пій XI далучыў да яе заснаваную ў 1801 годзе Акадэмію каталіцкай рэлігіі. Папа Ян Павел II ажыццявіў рэформу акадэміі ў апостальскім лісце ад 28 студзеня 1999 года.
Сядзіба акадэміі размяшчаецца разам з Папскай акадэміяй навук і Папскай акадэміяй грамадскіх навук у віле Пія IV у садах Ватыкана.
Акадэмія вядзе навуковую дзейнасць, арганізуе розныя навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы, з 1948 года выдае штоквартальны філасофскі часопіс. У 2013 годзе акадэмія налічвала 49 акадэмікаў, сярод якіх вялікая колькасць высокапастаўленых святароў, багасловаў і ватыканскіх курыяльных саноўнікаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага