Паралімпійскія гульні
Паралімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для інвалідаў (акрамя інвалідаў па слыху). Традыцыйна праводзяцца пасля галоўных Алімпійскіх гульняў, а пачынаючы з 1988 — на тых жа спартыўных аб'ектах; у 2001 гэта практыка замацавана пагадненнем паміж МАК і Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК). Летнія паралімпійскія гульні праводзяцца з 1960, а зімовыя паралімпійскія гульні — з 1976.
Узнікненне відаў спорту, у якіх могуць удзельнічаць інваліды, звязваюць з імем англійскага нейрахірурга Людвіга Гутмана, які, пераадольваючы векавыя стэрэатыпы ў адносінах да людзей з фізічнымі недахопамі, увёў спорт у працэс рэабілітацыі хворых з пашкоджаннямі спіннога мозгу. Ён на практыцы даказаў, што спорт для людзей з фізічнымі недахопамі стварае ўмовы для паспяховай жыццядзейнасці, аднаўляе псіхічную раўнавагу, дазваляе вярнуцца да паўнавартаснага жыцця незалежна ад фізічных недахопаў, умацоўвае фізічную сілу, неабходную для таго, каб справіцца з інваліднай каляскай.
Паралімпійскія віды спорту
[правіць | правіць зыходнік]- Летнія віды спорту
- Акадэмічнае веславанне;
- Баскетбол на калясках;
- Боча
- Веласіпедны спорт;
- Аб'езджанне;
- Галбол;
- Веславанне на байдарках (уключаны ў праграму гульняў з 2016 года);
- Дзюдо;
- Лёгкая атлетыка;
- Настольны тэніс;
- Паратрыятлон;
- Парусны спорт;
- Плаванне;
- Кулявая стральба;
- Рэгбі на калясках;
- Сядзячы валейбол;
- Стральба з лука;
- Тэніс на калясках;
- Цяжкая атлетыка (паўэрліфтынг);
- Фехтаванне на калясках;
- Футбол 5х5;
- Футбол 7х7.
- Зімовыя віды спорту
- Горныя лыжы;
- Кёрлінг на калясках.
- Лыжныя гонкі;
- Біятлон;
- Слэдж хакей;
- Пара-снаўборд (уключаны ў праграму Гульняў з 2014 года).
Летнія Гульні
[правіць | правіць зыходнік]- Летнія Паралімпійскія гульні 1960, Рым, Італія
- Летнія Паралімпійскія гульні 1964, Токіа, Японія
- Летнія Паралімпійскія гульні 1968, Тэль-Авіў, Ізраіль
- Летнія Паралімпійскія гульні 1972, Гайдэльберг, Германія
- Летнія Паралімпійскія гульні 1976, Таронта, Антарыа, Канада
- Летнія Паралімпійскія гульні 1980, Арнем, Нідэрланды
- Летнія Паралімпійскія гульні 1984, Сток-Мандэвіль, Вялікабрытанія і Нью-Ёрк, ЗША
- Летнія Паралімпійскія гульні 1988, Сеул, Паўднёвая Карэя
- Летнія Паралімпійскія гульні 1992, Барселона, Іспанія
- Летнія Паралімпійскія гульні 1996, Атланта, Джорджыя, ЗША
- Летнія Паралімпійскія гульні 2000, Сідней, Аўстралія
- Летнія Паралімпійскія гульні 2004, Афіны, Грэцыя
- Летнія Паралімпійскія гульні 2008, Пекін, Кітай
- Летнія Паралімпійскія гульні 2012, Лондан, Вялікабрытанія
- Летнія Паралімпійскія гульні 2016, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
- Летнія Паралімпійскія гульні 2020, Токіа, Японія
Зімовыя Гульні
[правіць | правіць зыходнік]- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1976, Эрншэльдсвік, Швецыя
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1980, Гейла, Нарвегія
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1984, Інсбрук, Аўстрыя
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1988, Інсбрук, Аўстрыя
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1992, Цігнес, Францыя
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1994, Лілехамер, Нарвегія
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 1998, Нагана, Японія
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 2002, Солт-Лэйк-Сіці, ЗША
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 2006, Турын, Італія
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 2010, Ванкувер, Канада
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014, Сочы, Расія
- Зімовыя Паралімпійскія гульні 2018, Пхёнчхан, Паўднёвая Карэя
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паралімпійскія гульні