Перайсці да зместу

Пачаевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пачаевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Пачаевічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 788 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Пачае́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пачаевічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гільскага сельсавета[1]. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старасельскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Барок, Восава, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка), таксама ў склад сельсавета з Лукомльскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Граеўшчына, Карнілаўка, Кругліца, Паршчэўшчына, Ротніца і Рудніца)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Лукомльскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Барок, Восава, Граеўшчына, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Карнілаўка, Кругліца, Мялешкавічы, Паршчэўшчына, Ротніца, Рудніца і Слабодка)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты[4]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Празямлянскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Доўжыца і Руць)[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Альшанскага (12 населеных пунктаў: вёскі Дуброва, Дубровіцы, Дуброўкі, Закур’е, Калмакі, Лыскі, Навасёлкі, Неўгадава, Пачаевічы, Прыдвор’е, Слідцы і пасёлак Чырвоная Раніца), Новазаранскага (8 населеных пунктаў: вёскі Андрыянава, Баліна, Гілі, Кушняроўка, Маскоўская Гара, Плаўнік, Сарочына і Тураўшчына) і Празямлянскага (2 населеныя пункты: вёскі Доўжыца і Руць) сельсаветаў[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты.

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 64. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.