Перайсці да зместу

Пратон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
сімвал
маса 938,272046(21) МэВ[1]
антычасціца Антыпратон
класы ферміён, адрон, барыён, N-барыён, нуклон
квантавыя лікі
электрычны зарад +1
спін 1/2
ізатапічны спін 1/2
барыённы лік 1
дзіўнасць 0
чароўнасць 0
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця >2,9×1029 гадоў
каналы распаду няма
састаў часціцы uud

Пратон (ад стар.-грэч.: πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З'яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.

Маса пратона = 1,672614(14)10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892 10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.

Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Маса пратона, складае:

Магнітны момант

[правіць | правіць зыходнік]

Магнітны момант пратона знаходзяць вымярэннем адносін рэзананснай частаты прэцэсіі магнітнага моманту пратона ў зададзеным аднародным магнітным полі і цыклатроннай частаты абарачэння пратона па кругавой арбіце ў тым самым полі. Ён роўны 2,792 847 344 63(82) ядзернага магнетона або 1,410 606 797 36(60)×10−26 Дж/Тл.

Пучкі паскораных пратонаў ужываюцца ў эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц (вывучэнне працэсаў рассейвання і атрыманне пучкоў іншых часціц), у медыцыне (пратонная тэрапія анкалагічных захворванняў)[3][4].

Зноскі

  1. http://physics.nist.gov/cuu/Constants/Table/allascii.txt Fundamental Physical Constants --- Complete Listing
  2. Тагиров Э. А. Протон Архівавана 7 снежня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
  3. Гольдин Л. Л., Джелепов В. П., Ломанов М. Ф., Савченко О. В., Хорошков В. С. Применение тяжелых заряженных частиц высокой энергии в медицине // УФН. — 1973. — Т. 110. — С. 77—99.
  4. Кокурина E. Лечебная подводная лодка Архівавана 30 верасня 2017. // В мире науки. — 2017. — № 8/9. — С. 40—48.