Перайсці да зместу

Пылюшнік малы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пылюшнік малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum minus L., Sp. Pl. 1: 546 (1753)

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18672
NCBI  476039
EOL  596272
GRIN  t:36444
IPNI  714633-1
TPL  kew-2512463

Пылю́шнік малы[3] (Thalictrum minus) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Thalictrum minus subsp. pratense (F.W.Schultz) Hand
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1,5[3] м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, тройчы-чатырохразоваперыстае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Лісцікі круглаватыя, з тупымі зубцамі. Кветкі паніклыя, зеленавата-чырванаватыя, у раскідзістых мяцёлках. Плод — сядзячы, баразнаваты арэшак яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, трапічных (Індыя, Пакістан) і ўмераных абласцей Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных і поймавых хмызняках, камяністых россыпах і скалах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Ахоўвецца на тэрыторыі Эстоніі[5], Івана-Франкоўскай вобласці[5] Украіны, Уладзімірскай[5][6], Мурманскай[6] абласцей і Рэспублікі Карэлія[6] ў Расіі

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная і лекавая расліна. У траве маецца вялікая колькасць фітанцыдаў, надаючых бактэрыцыдныя ўласцівасці[3]. Галоўным чынам выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры захворваннях скуры і страўнікава-кішачнага тракту і пры малярыі[7]. Карані і надземныя часткі расліны афарбоўваюць тканіну ў жоўты колер[7].

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г ЭПБ 1985.
  4. Taxon: Thalictrum minus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. а б в г Василисник малый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. а б в Thalictrum minus L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
  7. а б ДПР СССР 1976.