Разнавіднасць (філатэлія)
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Briefmarkenpapier.jpg/220px-Briefmarkenpapier.jpg)
Разнаві́днасць — у філатэліі марка або суцэльная рэч, якая адрозніваецца ад астатніх асобнікаў паперай (сортам), малюнкам (дэталямі, рэтушшу і інш.), колерам, вадзяным знакам (наяўнасцю або адсутнасцю, месцазнаходжаннем і інш.), зубцоўкай або прасечкай (памерамі, формай), клеем (сортам, рыфленнем, колерам і інш.), друкам, наддрукоўкамі і інш.