Перайсці да зместу

Рыдзігераўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыдзігераўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рыдзігерава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 964
Рыдзігераўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Рыдзіге́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Рыдзігерава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыдзігераўка. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Перыноўскага сельсавета[1]. 19 студзеня 1960 года ў склад Любанскага сельсавета перададзены вёскі Барсукова і Перунова[2]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Лунінецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Рыдзігерава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1243 чалавекі[4], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 964 чалавекі[6].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.