Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)
Ленінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ленін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 970 |
Плошча | 222,7 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Ленін. Плошча 222,70 км²[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сцяблевіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Сцяблевічы. 9 студзеня 1952 года гарадскі пасёлак Леніна быў пераўтвораны ў вёску, яго тэрыторыя ўключана ў склад сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, а цэнтр перанесены ў Леніна[2]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цімашэвіцкага сельсавета[3]. Пасля скасавання Ленінскага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Наваленін і Сукачы, у склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Іёвічы і Залюцічы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1409 чалавек[6], з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 970 чалавек[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 января 1952 г. О ликвидации городского поселка Ленин, Ленинского района, Пинской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.