Самуэлева
Вёска
Самуэлева
| ||||||||||||||||||
Самуэ́лева[1] (трансліт.: Samuelieva, руск.: Самуэлево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Месціцца за 21 км ад Мінска, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1588 годзе сяло Самолева — уласнасць В. Невельскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 годзе маёнтак Самуэлева, 10 дымоў, уласнасць Т. Кастравіцкага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Самуэлева трымалі Свянціцкія, потым тут былі кроўныя Радзівілаў Мараўсцы, наступнымі кіравалі Карказевіч і Акулалове[2]. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.
Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра . Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам).
У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна , сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. На землях маёнтка сяліліся «вольныя хлебапашцы». У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева Эмерыку Чапскаму[2].
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. У 1918 годзе адкрытая 3-гадовая школа.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У 1920 годзе ў маёнтку створаны племгас «Самуэлева», з 1922 года — саўгас, працавалі стальмашня і шорная майстэрня. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 27 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрытая пачатковая школа, было 33 вучні. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Кляновая алея (XIX ст.), знішчаная мясцовымі ўладамі ў 2014 годзе[3]
-
Дом для рабочых
-
Закінутая хата
-
Алея, фота 2011 г.
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Дружная вуліца
- Зарэчная вуліца
- Кааператыўная вуліца
- Лугавая вуліца
- Пасялковая вуліца
- Садовая вуліца
- Сонечная вуліца[4]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1917 — 226 жыхароў
- 1941 — 65 двароў, 231 жыхар
- 1997 — 60 гаспадарак, 163 жыхары
- 1999 — 158 жыхароў
- 2010 — 58 гаспадарак, 159 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Jelski A. 1889, с. 259.
- ↑ Недалеко от Минска вырубают кленовую аллею, посаженную графом Чапским (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (14 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 28-2-2020.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самуэлева // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 453
- Jelski A. Samuelów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — 1889. — С. 259. — 960 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самуэлева
- Самуэлева на сайце Глобус Беларусі (руск.)