Сац-арт
Сац-арт — адзін з кірункаў постмадэрнісцкага мастацтва, якое склалася ў СССР у 1970-х гадах у рамках так званай альтэрнатыўнай культуры, якая супрацьстаяла дзяржаўнай ідэалогіі таго перыяду.
Сац-арт узнік як пародыя на афіцыйнае савецкае мастацтва і вобразы сучаснай масавай культуры ў цэлым, што знайшло адлюстраванне ў яго іранічнай назве, які злучыў паняцці сацрэалізму і поп-арта. Поп-арт з'яўляўся рэфлексіяй на таварную перавытворчасць і багацце заходняга свету, а аб'ектам сац-арта робіцца перавытворчасцю ідэалогіі ў СССР. Таксама пэўны ўплыў на сац-арт аказаў канцэптуалізм.
Выкарыстоўваючы і перапрацоўваючы адыёзныя клішэ, сімвалы і вобразы савецкага мастацтва і ходкія матывы савецкай палітычнай агітацыі, сац-арт ў гульнявой, часцяком эпатуючай форме, развенчвае іх сапраўдны сэнс, спрабуючы разняволіць гледача ад ідэалагічных стэрэатыпаў. Іронія, гратэск, вострая падмена, свабоднае цытаванне, выкарыстанне разнастайных форм (ад жывапісу да прасторавых кампазіцый) сталі асновай кідкай, эклектычнай мастацкай мовы гэтага кірунку.
Першым у беларускае мастацтва ўвёў Алесь Пушкін.
Мастакі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пешын С. У. Сац-арт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 208. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).