Свольна (рака)
Свольна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 99 км |
Басейн | 1 510 км² |
Расход вады | 11,7 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Возера Нячэрыца |
• Вышыня | 125,5 м |
• Каардынаты | 56°07′18,57″ пн. ш. 28°27′32,59″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дрыса |
• Месцазнаходжанне | вёска Цясты |
• Вышыня | 102 м |
• Каардынаты | 55°43′34,3″ пн. ш. 28°02′40,32″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свольна — рака ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Справа: Піжаўка, ручай Мошніца, Водзьга. Злева: Лонніца, Ласкагоўка, ручай Лешня, ручай Рудня.
Густата рачной сеткі 0,54 км/км².
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Свольна балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Svalė, Svalia, Svolis, прускі тапонім Swolow, балцкі гідронім Своланка на Верхнім Павоччы[1]. Роднасны корань у літоўскіх гідронімах Svilė, Svyla[2], у балцкіх гідронімах Свілка і Свіліца ў Віцебскай вобласці.
Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3].
Значэнне назвы Свольна можна прыблізна перадаць як «Сцюдзёная (рака)». Імаверна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свольну і робяць яе халаднейшай.
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня Свольны 99 км. Выцякае з возера Нячэрыца (Себежскі раён), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, сярэдняе і ніжняе цячэнне — ў Верхнядзвінскім раёне, вусце насупраць вёскі Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі праходзіць ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Плошча вадазбору 1510 км². У басейне ракі азёры Асвейскае, Белае, Купальнае (Верхнядзвінскі раён), Белае, Жабернае (Расонскі раён), Кабылінскае, Гарбінец, Белянец, Слотца, Малы Тучок, Брэдна, Цялятнае, Гута, Дземя, Плацічнае, Страднае, Селядцова, Тутча, Ізубрыца, Баброўна, Паўночны Шчучынец і інш.
Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія вышынёй 10—20 метраў. Пойма перарывістая, лугавая, у паніжэннях забалочаная шырынёй ад 100 да 300 метраў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18—20 м. Берагі стромкія.
Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.
Зноскі
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 307.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322—323.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1045.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 328. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Свольна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Макарэвіч А. А. Свольна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 269. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 221. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 52. — 72 с. — 10&000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)