Сердава
Сердава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134 м[1] |
Даўжыня | 2,92 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 1,1 км² |
Аб’ём | 0,00504 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,86 км |
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 1,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,61 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Се́рдава[2] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,6 м. Аб’ём вады 5,04 млн м³. Плошча вадазбору 3,61 км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м (на паўночным захадзе 30—35 м), на вышыні 2—6 м абразійны ўступ. Ёсць 2 вялікія (на поўдні і захадзе) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на поўначы і захадзе часткова сплавінныя. На поўначы, паўднёвым усходзе і захадзе возера забалочаная, парослая хмызняком пойма шырынёй 20—30 м. Дно возера выслана пяском, глыбей 4 м — ілам. Глыбіні да 4 м займаюць каля 34 % плошчы возера.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Рудзёнкава.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, мянтуз, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р45.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сердава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-021. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)