Перайсці да зместу

Стрэшынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрэшынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стрэшын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
12 лістапада 2013
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 987
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Стрэ́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Стрэшын набыў статус гарадскога пасёлка. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета[1].

30 сакавіка 1972 года скасаваны пасёлак Ніўкі[2].

12 лістапада 2013 года Стрэшынскі пассавет Жлобінскага раёна рэарганізаваны ў сельсавет[3]. 23 лістапада 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верхнеалбянскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Верхняя Алба, Гарадок, Ніжняя Алба і Шыхаў)[4].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1324 чалавекі[5], з іх 90,9 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 987 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 сакавіка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 281 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Жлобинского района Гомельской области
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 23 ноября 2022 г. № 388 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жлобинского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.