Сцешыцкі сельсавет
Сцешыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Вілейскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сцешыцы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 30 кастрычніка 2009 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 28 мая 2013 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Сце́шыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 30 снежня 2009 года вёска[1]) Сцешыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жарскага сельсавета[2].
30 кастрычніка 2009 года цэнтр Жарскага сельсавета перанесены ў вёску Сцешыцы, сельсавет перайменаваны ў Сцешыцкі[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Касцяневіцкага (9 населеных пунктаў: Бакунькі, Генеральчыкі, Дубраўка, Жары, Замошша, Кумельшчына, Паляны, Сцешыцы, Юдзеўшчына) і Даўгінаўскага (7 населеных пунктаў: Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі) сельсаветаў[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Вилейского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 135 О преобразовании деревень Долгиново, Лыцевичи, Ижа, Вязынь, Селище, Стешицы Вилейского района в агрогородки Архівавана 8 мая 2021.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.