Трыумфальная арка Канстанціна
Славутасць | |
Трыумфальная арка Канстанціна | |
---|---|
Arco di Costantino | |
| |
41°53′23″ пн. ш. 12°29′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Будаўніцтва | 312—315 гады |
Сайт | colosseo.beniculturali.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трыумфальная арка Канстанціна (лац.: Arcus Constantini, італ.: Arco di Costantino) — трохпралётная арка, размешчаная ў Рыме паміж Калізеем і Палацінам на старажытнай Via Triumphalis. Пабудавана ў 315 годзе і прысвечана перамозе Канстанціна над Максенцыем у бітве ля Мільвійскага моста 28 кастрычніка 312 года. З’яўляецца самай позняй з захаваных рымскіх трыумфальных арак, выкарыстоўвае элементы дэкору, знятыя з больш старажытных манументаў (споліі). Акрамя таго, гэта адзіная ў Рыме арка, пабудаваная ў гонар перамогі не над знешнім ворагам, а ў грамадзянскай вайне.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Арка мае вышыню 21 м, шырыню 25,7 м і глыбіню 7,4 м. Цэнтральны пралёт 11,5 м вышынёй і 6,5 шырынёй, бакавыя: па 7,4 м і 3,4 м. Асноўная частка манумента выканана з мармуровых блокаў, атык цагляны, абліцаваны мармурам.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арка Канстанціна
- Апісанне аркі (англ.)
- Пасвячальныя надпісы (англ.)