ФК Лестэр Сіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лестэр Сіці
Поўная назва Leicester City Football Club
Заснаваны 1884
Горад Лестэр, Англія
Стадыён Кінг Паўэр
Умяшчальнасць: 32 315
Уладальнік King Power[d][1]
Прэзідэнт Аяват Шрываданапрабха[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2022/23 18 месца ў Прэм’ер-лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Лестэр Сіці» (англ.: Leicester City) — англійскі футбольны клуб з горада Лестэр. Чэмпіён Англіі (2016), уладальнік Кубка Англіі (2021) і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны змясціць 32 262 гледача. «Лестэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лестэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клуб пераехаў на стадыён «Філберт Стрыт», дзе праводзіць хатнія матчы на працягу 111 гадоў[2], перш чым рушыць на суседні стадыён «Уолкерс» у 2002 годзе.

«Лестэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клуб гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы англійскі дывізіён. У сезоне 2013/14 «Лестэр Сіці» перамог у Чэмпіёншыпе і вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, а праз два гады, па выніках сезона 2015/16, упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1 Уэльс Бр Дэні Уорд 1993
2 Англія Аб Джэймс Джасцін 1998
3 Бельгія Аб Ваўт Фас 1998
4 Англія Аб Конар Коўдзі 1993
5 Англія Аб Калум Дойл 2003
8 Англія ПА Гары Уінкс 1996
9 Англія Нап Джэймі Вардзі 1987
10 Англія Нап Стэфі Мавідыды 1998
11 Англія ПА Марк Олбрайтан 1989
14 Нігерыя Нап Келечы Іхеанача 1996
15 Аўстралія Аб Гары Сутар 1998
17 Англія ПА Хамза Чудхуры 1997
18 Гана Нап Абдул Фатаву 2004
Паз. Імя Нар.
20 Замбія Нап Патсан Дака 1998
21 Партугалія Аб Рыкарду Перэйра 1993
22 Англія ПА Кірнан Д’юсберы-Хол 1998
23 Данія Аб Янік Вестэргор 1992
25 Нігерыя ПА Вілфрэд Ндыды 1996
26 Бельгія ПА Дэніс Прат 1994
28 Ірландыя Нап Том Кэнан 2002
29 Турцыя Нап Юнус Акгюн 2000
30 Данія Бр Мадс Хермансен 2000
35 Англія ПА Кейсі Мак-Ацір 2001
40 Партугалія ПА Ванья Марсал 2002
41 Польшча Бр Якуб Сталярчык 2000
45 Англія Аб Бен Нелсан 2004

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Thai-based consortium seal Leicester City deal — 2010. Праверана 15 мая 2021.
  2. A History of Filbert Street Архівавана 29 верасня 2011.. Filbertstreet.net

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]