Перайсці да зместу

Цярухскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цярухскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Церуха
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
11 студзеня 1973
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 4 089
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Цяру́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Церуха.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Студзёнагуцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Студзёнагуцкага сельсавета[1].

11 студзеня 1973 года цэнтр Студзёнагуцкага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Церуха, сельсавет перайменаваны ў Цярухскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4047 чалавек[4], з іх 84,4 % — беларусы, 7,9 % — украінцы, 6,5 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 4089 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 8 (1382).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.