Цібо Куртуа
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Цібо Нікаля Марк Куртуа | ||||||||||||
Мянушка | The Wall[3] | ||||||||||||
Нарадзіўся |
11 мая 1992[1][2] (32 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | Бельгія | ||||||||||||
Рост | 200 см[4] | ||||||||||||
Вага | 96 кг[4] | ||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Рэал Мадрыд | ||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цібо́ Нікаля́ Марк Куртуа́ (фр.: Thibaut Nicolas Marc Courtois; нар. 11 мая 1992, Брэ, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў якасці іграка абароны, аднак з цягам часу перакваліфікаваўся ў брамніка.
Куртуа дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» супраць «Гента» 17 красавіка 2009 года ва ўзросце 16 гадоў[5]. Куртуа змог дэбютаваць у «Генце» ў такім юным узросце, толькі з-за крызісу брамавай пазіцыі ў камандзе[6].
14 ліпеня 2011 года «Генк» і «Чэлсі» дамовіліся аб трансферы Цібо Куртуа[7].
26 ліпеня 2011 года Куртуа быў аддадзены ў доўгатэрміновую арэнду ў іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд».
У чэрвені 2014 года галоўны трэнер «Чэлсі» Жазэ Маўрынью пацвердзіў інфармацыю аб вяртанні Куртуа ў клуб[8]. 18 жніўня Цібо дэбютаваў у складзе англійскага клуба матчам супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 3:1 на карысць «сініх». У 2014—2018 гадах быў асноўным брамнікам лонданскай каманды.
У жніўні 2018 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал», падпісаўшы шасцігадовы кантракт[9].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]3 чэрвеня 2011 года Куртуа быў выкліканы ў зборную Бельгіі на матч супраць зборнай Турцыі ў рамках адборачнага матча да чэмпіянату Еўропы 2012. 10 жніўня 2011 года ён зноў быў выкліканы ў зборную на матч супраць зборнай Славеніі, але так і не выйшаў на поле. Дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Францыі 15 лістапада 2011 года, які скончыўся ўнічыю 0:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Генк»:
- Чэмпіён Бельгіі: 2011
- Уладальнік Кубка Бельгіі: 2009
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013
- Пераможца Лігі Еўропы: 2012
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2012
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2018
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
«Рэал» Мадрыд:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2019/20, 2021/22
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2022
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2018
Зноскі
- ↑ Thibaut Courtois // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Thibaut Courtois // FBref.com
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=V2ENsUf5Tk8
- ↑ а б https://www.realmadrid.com/en/football/squad/thibaut-courtois
- ↑ Genk 2-2 Gent. soccerway.com
- ↑ Five things you need to know about new Chelsea signing Thibaut Courtois. goal.com
- ↑ Courtois to Chelsea Архівавана 20 кастрычніка 2013.. Goal.com
- ↑ Thibaut Courtois: Jose Mourinho says keeper will return to Chelsea And would be the future of Chelsea FC. BBC Sport
- ↑ Куртуа подписал контракт с «Реалом» на 6 лет. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цібо Куртуа