Перайсці да зместу

Чарэйскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарэйскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Чарэя
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 8 ліпеня 1931

Чарэ́йскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — мястэчка Чарэя.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Чарэя. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Абчугскі, Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Вяцерскі, Гільскі (Гілянскі), Дубоўскі, Заборскі, Замацкі, Лукомльскі, Слідчанскі, Смародзінскі (Смардзянскі), Стражэвіцкі і Чарэйскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Абчугскі, Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Дубоўскі, Заборскі, Смародзінскі (Смардзянскі) сельсаветы перададзены Крупскаму раёну; Вяцерскі, Гільскі (Гілянскі), Замацкі, Лукомльскі, Слідчанскі, Стражэвіцкі, Чарэйскі сельсаветы — Чашніцкаму раёну.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.