Перайсці да зместу

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2008

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008
Фота
Сезон 2008/2009
Тэрміны 13 — 21 снежня 2008
Арэна Міжнародны цэнтр Тэлфарда
Горад Тэлфард
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Maplin Electronics
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £625,000
Прызавыя пераможцы £100,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Ганконга Марка Фу
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 147 (Дзін Дзюньхуэй)
←2007Чэмпіянат Вялікабрытаніі2009→
Снукерны сезон 2008/2009
←Кваліфікацыя да Мастэрс Мастэрс→

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 (англ.: UK Championship 2008, таксама вядомы як Maplin UK Championship 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 21 снежня 2008 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 32-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Мартына Гоўлда (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі (9:5), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (9:3), шатландца Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:4) і Марку Фу з Ганконга ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, 26-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў 2008 годзе (пасля нярэйтынгавага кубку Мальты). Апроч таго, Мёрфі стаў дзясятым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету (2005) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 года стаў 32-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009.

Рэйтынгавыя ачкі

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 7500 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7500
Фіналіст
6000
Паўфіналісты
4800
Чвэрцьфіналісты
3750
1/8 фіналу
2850
1/16 фіналу
2100
1050
1/24 фіналу (квал.)
1725
863
1/32 фіналу (квал.)
1350
675
1/40 фіналу (квал.)
975
488
1/48 фіналу (квал.)
600
300
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка

[правіць | правіць зыходнік]
  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 9  
 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 6  
  1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
  12  Сцяг Англіі Джо Пэры 9  
12  Сцяг Англіі Джо Пэры 9
 Сцяг Англіі Марк Дэвіс[ас 1] 0  
  12  Сцяг Англіі Джо Пэры 7  
  14  Сцяг Ганконга Марка Фу 9  
14  Сцяг Ганконга Марка Фу 9  
 Сцяг Англіі Бары Хокінс 6  
  14  Сцяг Ганконга Марка Фу 9
   Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
8  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5
 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 9  
  14  Сцяг Ганконга Марка Фу 9  
  7  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 7  
7  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 9  
 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах[ас 2] 2  
  7  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 9
  9  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
9  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 9
 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 8  
  7  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 9
   Сцяг Уэльса Марк Уільямс 8  
13  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 9  
 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 4  
  13  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 7
   Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9  
4  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 7
 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9  
14  Сцяг Ганконга Марка Фу 9
3  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10
3  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 7  
  3  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
  16  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
16  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9
 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 2  
  3  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
   Сцяг Англіі Стывен Лі 3  
15  Сцяг Англіі Марк Кінг 9  
 Сцяг Англіі Джад Трамп 8  
  15  Сцяг Англіі Марк Кінг 5
   Сцяг Англіі Стывен Лі 9  
6  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 7
 Сцяг Англіі Стывен Лі 9  
  3  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9
  2  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4  
5  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 7  
  5  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9
  11  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
11  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9
 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 6  
  5  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 7
  2  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9  
10  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9  
 Сцяг Англіі Майкл Холт 7  
  10  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 8
  2  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9  
2  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9
 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 3  
  1. Марк Дэвіс зняўся пры ліку 0:2 у сувязі з хваробай.
  2. Ян Мак-Калах зняўся пры ліку 2:6 у сувязі з хваробай.
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 21 снежня 2008.
Марка Фу (14)
Сцяг Ганконга Ганконг
9:10 Шон Мёрфі (3)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 34:74, 56:48, 0:99 (99), 103:17 (102), 4:70, 0:73 (73), 143:0 (69, 74), 31:66
Вячэрняя сесія: 1:77 (77), 66:51, 75:52 (59), 58:45, 0:109 (54), 6:87 (87), 73:39, 73:40, 93:23, 1:69 (64), 24:69
102 Найвышэйшая серыя 99
1 Соценныя серыі 0
4 Серыі 50+ 6