Перайсці да зместу

Эдуард Аляксандравіч Акулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Аляксандравіч Акулін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 студзеня 1963(1963-01-07) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Эдуард Акулін, Эдуард Аляксандравіч Акулін (нар. 7 студзеня 1963, в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, бард.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень».

Зборнікі паэзіі:

  • «Лес дзённага асвятлення» (1988)
  • «Пяшчота ліўня» (1990)
  • «Крыло анёла» (1995)
  • «Радно» (2000)
  • «Непрычалены човен» (2003)
  • «Вітражы» (2009)
  • «Малітва воч» (2012)
  • «Святая ноч» (2013)

З’яўляецца аўтарам драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996); двух песенных магнітаальбомаў: «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000); а таксама кампакт-дыскаў: «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008), «Не магу жыць без крыл…» (2012).

З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў.

Вершы Эдуарда Акуліна перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, сербскую, літоўскую, латышскую і нямецкую мовы.

  • (1993) Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні
  • (2014) Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
  • (2016) Лаўрэат літаратурнай прэміі «Срэбнае лятучае пяро», Балгарыя

Зноскі