Перайсці да зместу

Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль
«90 год міліцыі Беларусі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца не ўручаецца
Дата заснавання 31 снежня 2006
Статус юбілейны медаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «90 год мілі́цыі Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 768 ад 31 снежня 2006 года[1] да 90-й гадавіны савецкай міліцыі.

Прадстаўленне да ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Права на ўзнагароджанне мелі:

  • Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;
  • Ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па барацьбе са злачыннасцю, ахове правапарадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі.