Перайсці да зместу

Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль
«90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца не ўручаецца
Дата заснавання 16 кастрычніка 2007
Статус юбілейны медаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «90 год о́рганам дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 520 ад 16 кастрычніка 2007 года[1] да 90-й гадавіны органаў дзяржаўнай бяспекі СССР.

Прадстаўленне да ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Права на ўзнагароджанне мелі:

  • Вайскоўцы органаў дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваных ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;
  • Ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі (за якіх хадайнічае Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў КДБ «Гонар»), службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.