Перайсці да зместу

Ювеналіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ювеналіі (лац.: Juvenalia) — сцэнічныя гульні, заснаваныя рымскім імператарам Неронам у 60 годзе з нагоды дасягнення ім сталага ўзросту.

Гэта былі свайго кшталту аматарскія спектаклі, якія наладжваліся не ў грамадскім цырке, а ў прыватных дамах ці садах і адбываліся перад нешматлікай публікай. Нерон сам выступаў у гэтых спектаклях, разам са знатнымі рымлянамі, розных узростаў, без масак, удзельнічаючы ў выкананні грэчаскіх і рымскіх п’ес і мімаў як саліст і харыст. Падчас наступных імператараў пад назвай Ювеналій былі вядомы гульні, якія здзяйсняліся ў пачатку года на Палацыі і складаліся з рыстанняў на калясніцах ці баёў са звярамі.