Перайсці да зместу

Ясутомі Нісідзука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ясутомі Нісідзука
яп.: 西塚泰美
Дата нараджэння 12 ліпеня 1932(1932-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2004(2004-11-04) (72 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, біяхімік, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Асаму Хаяісі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ясутомі Нісідзука (яп.: 西塚泰美; 12 ліпеня 1932, Асія, Японія — 4 лістапада 2004) — японскі біяхімік, адкрыў пратэінкіназу C і ўнёс важны ўклад у разуменне малекулярнага механізму перадачы сігналаў праз клетачную мембрану.

Нарадзіўся ў 1932 годзе ў горадзе Асія ў Японіі. Атрымаў ступень доктара медыцыны на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта ў 1957 годзе.

У 1962 годзе атрымаў там жа ступень доктара філасофіі (PhD) пад кіраўніцтвам Асаму Хаяісі. Пасля завяршэння навучання ў Японіі правёў год у лабараторыі Фрыца Ліпмана ў Ракфелераўскім універсітэце.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».

З 1962 па 1964 гады быў навуковым супрацоўнікам кафедры медыцынскай хіміі медыцынскага факультэта Кіёцкага ўніверсітэта, з 1964 па 1968 гады быў там жа дацэнтам. З 1969 па 2004 гады быў прафесарам і загадчыкам кафедры біяхіміі медыцынскай школы ўніверсітэта Кобэ.

Зноскі