Агамемнан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вяртанне Агамемнана
Смерць Агамемнана
Пасмяротная маска, вядомая таксама як «маска Агамемнана». Золата, XVI стагоддзе да н.э. Знаходка з Мікенскай грабніцы № 5, зробленая Генрыхам Шліманам у 1876 годзе. Нацыянальны археалагічны музей Афін.

Агаме́мнан (стар.-грэч.: Ἀγαμέμνων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар мікенскі, сын мікенскага цара Атрэя[2] і Аэропы (або Плісфена і Клеолы[3], ці Плісфена і Аэропы[4]) і брат Менелая, муж Клітэмнестры, адзін з найгалоўных герояў старажытнагрэчаскага нацыянальнага эпаса — «Іліяды» Гамера.

Пасля забойства бацькі, Атрэя, пляменнікам Эгісфам, сынам Тыеста, Агамемнан разам з братам бег у Спарту, дзе шукаў прытулку ў Тындарэя[5]. Тут браты ажаніліся з дачкамі спартанскага цара Тындарэя, Агамемнан на Клітэмнестры, Менелай на — Алене. Па смерці Тындарэя, прастол перайшоў да Менелая. З дапамогай брата, Агамемнан зрынуў Фіеста з прастола і запанаваў у Мікенах. Пасля ён пашырыў свае ўладанні і стаў наймагутным уладаром ва ўсёй Грэцыі.

Яго дзеці Арэст, Хрысафеміда, Электра і Іфігенія (у ранняй версіі дзеці Іфімеда, Электра, Арэст[6]).

Гістарычны прататып[правіць | правіць зыходнік]

Хецкія крыніцы згадваюць пра кіраўніка па імі Акагамунас (хец.: Akagamunaš), які кіраваў краінай Ахіява (хец.: Ahhiyawa, літар. «зямля ахейцаў») у XIV стагоддзі да н.э.[7][8][9]. Гэты кіраўнік з'яўляецца верагодным гістарычным прататыпам Агамемнана.

Траянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У Траянскую вайну Агамемнану належала галоўнае начальства над усім войскам. Тыя, хто вырашылі рушыць паходам супраць Іліёна радзіліся ў Эленіёне ў Спарце[10]. Па іншай версіі, яны радзіліся ў Эгіёне (Ахая), чаму там і стаіць статуя Зеўса Гамагірыя[11]. Тыя, хто адпраўляліся паходам на Іліён кляліся не спыняць войны ў статуі Зеўса Механея ў Аргасе[12]. Перад вайной Агамемнан наведаў аракул у Дэльфах[13]. Медны парог шатра Агамемнана паказвалі ў Аўлідзе[14]. Неспадзявана забіў лань Артэміды[15] і быў вымушаны прынесці ў ахвяру сваю дачку Іфігенію, але яна ў апошні момант была выратавана Артэмідай.

Прывёў пад Трою 100 караблёў[16]. Узвёў алтар 12 багам на востраве Лект[17], а таксама свяцілішча цара ля возера Селінусія (Іонія)[18]. У «Іліядзе» забіў 11 траянцаў. Забіў Іфідаманта і Глаўка[19]. Усяго забіў 16 воінаў[20]. У пахавальных гульнях па Ахілу ўдзельнічаў у змаганні наезнікаў[21].

З-за прыгожай палонніцы Брысеіды ў яго ўзнік разлад з Ахілесам. Злы рок пераследваў увесь яго род, пачынаючы з родапачынальніка Тантала і сканчаючы самім Агамемнанам і яго дзецьмі — Іфігеніяй і Арэстам.

Вяртанне і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Па позняй версіі, вяртаючыся з-пад Троі, наведаў Іфігенію ў Таўрыдзе[22]. Або па шляху заснаваў Мікены, Тэгею і Пергам на Крыце[23]. Пабудаваў храм Афіны на мысе Анугнафон у Лаканіцы[24].

Па вяртанні на радзіму з Касандрай, адной з дочак Прыяма, узятай у здабычу, ён загінуў ад рукі Эгісфа (па Гамеру) — або сваёй жонкі — па іншых крыніцах (трагедыі). Той жа долі падверглася і Касандра. Тыя, хто вярнуліся з ім з Іліёна, былі забіты Эгісфам на балі[25], іх магілы, як і Агамемнана, у Мікенах[26]. Таксама магільны помнік у Аміклах[27].

Адысей сустракае яго ў Аідзе[28]. Пасля смерці яго душа абрала жыццё арла[29].

Яго шанавалі ў Клазаменах[30]. У Спарце шанавалі Зеўса-Агамемнана[31]. Па Стэсіхору і Сіманіду, яго палац знаходзіўся ў Спарце[32].

Адвага, высакароднасць і царскі веліч адрознівалі, па словах Гамера, гэтага мужа. Яго сумны лёс і фатальны канец былі асабліва ўпадабанай тэмай старажытных трагедый. Месцам пахавання яго завуць Мікены і Аміклы. У Спарце Агамемнану аддаваліся божыя ўшанаванні. У Херанеі захоўваўся, як святыня, яго скіпетр, — твор Гефеста. Выявы Агамемнана часта сустракаюцца ў помніках мастацтва, але толькі вельмі рэдка на першым плане. «Агамемнанам» звалі Гн. Пампея[33].

Дзеючая асоба трагедый Эсхіла «Агамемнан», Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе» і «Гекаба», Іёна Хіяскага і невядомага аўтара «Агамемнан», Сенекі «Траянкі» і «Агамемнан», Расіна «Іфігенія».

У астраноміі[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Агамемнана названы астэроід (911) Агамемнан, адкрыты ў 1919 годзе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.32-33; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.53-54; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 2, 2 і далей
  2. Піндар. Піфійскія песні XI 32; Еўрыпід. Іфігенія ў Таўрыдзе 4; Алена 391 і інш.
  3. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.194 М.-У.
  4. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.195 М.-У.
  5. Еўрыпід. Іфігенія ў Аўлідзе 1155
  6. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.23а М.-У.
  7. Gerd Steiner The Case of Wiluša and Ahhiyawa // Bibliotheca Orientalis. — 2007. — Т. LXIV. — № 5-6.
  8. Erich Ebeling, Bruno Meissner, Dietz Otto Edzard Reallexikon Der Assyriologie Und Vorderasiatischen Archaologie — Walter De Gruyter Inc, 1999. — Т. 1 (A – Bepaste). — С. 57. — ISBN 311004451X.
  9. Гиндин Л.А., Цымбурский В.Л. Введение // Гомер и история Восточного Средиземноморья — М., 1996. — С. 129.
  10. Паўсаній. Апісанне Элады III 12, 6
  11. Паўсаній. Апісанне Элады VII 24, 2
  12. Паўсаній. Апісанне Элады II 22, 2
  13. Гамер. Адысея VIII 80
  14. Паўсаній. Апісанне Элады IX 19, 8
  15. Сафокл. Электра 566—569; Гігін. Міфы 261
  16. Гамер. Іліяда II 576; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 12; Гігін. Міфы 97
  17. Страбон. Геаграфія XIII 1, 48 (стар.605)
  18. Страбон. Геаграфія XIV 1, 26 (стар.642)
  19. Гігін. Міфы 113
  20. Гігін. Міфы 114
  21. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера IV 616—666
  22. Драконцій. Трагедыя Арэста 44-107
  23. Велей Патэркул. Рымская гісторыя I 1, 2
  24. Паўсаній. Апісанне Элады III 22, 10
  25. Гамер. Адысея XI 412
  26. Паўсаній. Апісанне Элады II 16, 6
  27. Паўсаній. Апісанне Элады III 19, 6
  28. Гамер. Адысея XI 387; XXIV 20
  29. Платон. Дзяржава X 620b
  30. Паўсаній. Апісанне Элады VII 5, 11
  31. Лікафрон. Аляксандра 1123, 1369 і кам.; Клімент. Пратрэптык 38, 2, са Стафіла
  32. Стэсіхор. Арэстэя, фр.216 Пейдж, Сіманід, фр.44 Пейдж = Схоліі да Еўрыпіда. Арэст 46
  33. Апіян XIV 67

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Цары Мікен