Кірк Дуглас
| Кірк Дуглас Kirk Douglas |
|
| Кірк Дуглас у 2011 годзе | |
| Імя пры нараджэнні: | Ісер Даніелавіч |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 9 снежня 1916 (96 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Амстэрдам(англ.) бел. у штаце Нью-Ёрк, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр |
| Кар'ера: | 1942—2004 |
| IMDb: | ID 0000018 |
Кірк Ду́глас (англ.: Kirk Douglas; сапраўднае Ісур Данілавіч Дземскі, нарадзіўся 9 снежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар. Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным з лепшых кінаакцёраў усіх часоў.
Змест |
Кар’ера [правіць]
Сын Гершэля Дземскага і Брыны Занглель, гомельскіх яўрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША. Прафесійна займаўся барацьбой ва Універсітэце Святога Лаўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амерыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1941—1945 служыў на Флоце. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны працаваў у рэкламнай сферы, у тэатры і на радыё. У 1946 годзе з дапамогай актрысы Лорэн Бекал, сваёй аднакласніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.
За сваю акцёрскую кар’еру Кірк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» і «Прага жыцця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудскай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспект у горадзе Палм-Спрынгз, штат Каліфорнія.
Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзідэнцкі Медаль за Свабоду ў 1981, Ордэн Французскага Легіёна ў 1985 і Нацыянальны Медаль за дасягненні ў галіне мастацтва ў 2005. Пэўны час быў паслом добрай волі ў Дэпартаменце ЗША.
У 1996 годзе Кірк Дуглас перанёс інфаркт і на пэўны час страціў магчымасць размаўляць.
Асабістае жыццё [правіць]
Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943, развяліся ў 1951), ад якой мае двух сыноў — акцёра Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасня 1944) і прадзюсара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947). Другая яго жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 мая 1954), іх дзеці — прадзюсар Пітэр Вінсент Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955) і акцёр Эрык Дуглас (чэрвень 1958—6 ліпеня 2004). Мае пяцёх унукаў.
Фільмаграфія [правіць]
- Дзіўнае каханне Марты Іверс (1946) у ролі Уолтэра О’Ніла
- Па-за мінулым (1947) у ролі Уіта Стэрлінга
- Смутак стаў Электрай (1947) у ролі Пітэра Найлза
- Я іду адзін (1948) у ролі Нола «Піжона» Тэрнера
- Сцены Джэрыкі (1948) у ролі Такера Уэджа
- Мая любая сакратарка (1949) у ролі Оўэна Уотэрберы
- Ліст да трох жонак (1949)
- Чэмпіён (1949) у ролі Майкла «Камара» Келі
- Юнак з рогам (1950) у ролі Рыка Марціна
- Шкляная клетка (1950) у ролі Джыма О’Конара
- На мяжы жыцця і смерці (1951) у ролі шэрыфа Лена Мерыка
- Ас у даліне (1951) у ролі Чарльза «Кураня» Тэтума
- Дэтэктыўная гісторыя (1951) у ролі дэтэктыва Джэймса «Джыма» Маклаўда
- Вялікія дрэвы (1952) у ролі Джыма Фэлана
- Высокае неба (1952) у ролі Джыма Дыкінса
- Злодзей і прыгажуня (1952) у ролі Джонатана Шыльдза
- Гісторыя трох каханняў (1953) у ролі П’ера Нарваля
- Фокуснік (1953) у ролі Ганса Мюллера
- Каханне (1953)
- 20 000 лье пад вадой (1954) у ролі Неда Ленда
- Гоншчыкі (1955)
- Уліс (1955) у ролі Уліса (Адысея)
- Чалавек без зоркі (1955) у ролі Дэмпсі Рэя
- Індыйскі змагар (1955) у ролі Джоні Хокса
- Ван Гог: цемра ў святле (1956)
- Прага жыцця (1956) у ролі Вінцэнта ван Гога
- Абсалютна Сакрэтна (1957) у ролі генерала Мэлвіла Гудвіна
- Перастрэлка ў О. К. Корала (1957) у ролі «Дока» Халідэя
- Сцяжыны Славы (1957) (адначасова і прадзюсар), у ролі палкоўніка Дакса
- Вікінгі (1958) у ролі Эйнара
- Апошні Цягнік з Хан Гілю (1959) у ролі шэрыфа Мэта Моргана
- Д’яблавы правілы (1959) у ролі Дыка Даджэна
- Калі сустрэнемся, мы незнаёмыя (1960) у ролі Леры Коў
- Спартак (1960) (таксама і прадзюсар) у ролі Спартака
- Горад без літасці (1961) у ролі мэра Стыва Гарэта
- Апошні заход Сонца (1961) у ролі Брэндана О’Мэйлі
- Апошні Каўбой (1962) у ролі Джэка Борнса
- Два тыдні ў іншым горадзе (1962) у ролі Джэка Эндруса
- Крук (1963) у ролі сяржанта П.Дж. Брыскоў
- Спіс Адрыяна Месенджэра (1963) у ролі Джорджа Броэма, ксяндза Этлі, Пэна Пітыяна, Артура Гендэрсана
- Па каханні ці па разліку (1963) у ролі Дэка Джэнтры
- Сем майскіх дзён (1964) у ролі палкоўніка Мартына «Мурына» Кейсы
- Шкодным шляхам (1965)
- Героі Тэлемарку (1965) у ролі доктара Рольфа Педэрсана
- У цені волата (1966)
- Ці гарыць Парыж? (1966) у ролі генерала Джорджа С. Петана Малодшага
- Шлях на Захад (1967) у ролі сенатара Уільяма Тэдлака
- Бронецягнік (1967) у ролі Ломакса
- Аднойчы за рулём (1968) (дакументальны)
- Роўэн і Марты ў кіно (1968)
- Выдатны спосаб памерці (1968)
- Братэрства (1968) (таксама прадзюсар) у ролі Фрэнка Джынеты
- Пагадненне (1969)
- Жыў сабе лайдак (1970) у ролі Перыса Пітмана Малодшага
- Злавіць шпіка (1971)
- Святло на краі свету (1971) (таксама прадзюсар)
- Перастрэлка (1971)
- Чалавек варты павагі (1972) у ролі Стыва Уолеса
- Дотык Майстра (1972)
- Доктар Джэкіл і Спадар Гайд (1972)
- Нягоднік (1973) (таксама рэжысёр) у ролі Пэга
- Аддзел (1975) у ролі Гаварда Найтынгейла (таксама рэжысёр і прадзюсар)
- Без абавязкаў (1975) у ролі Майка Уэйна
- Бітва пры Энтэбэ (1976) у ролі Гершэля Вільнофскага
- Халакост 2000 (1977) у ролі Роберта Кейна
- Фурыя (1978) у ролі Пітэра
- Злыдзень (1979) у ролі Джэка Кактуса
- Сатурн-3 (1980) у ролі Эдама
- Хатняе Відэа (1980) у ролі доктара Татла
- Зваротны адлік (1980) у ролі капітана Мэт’ю Елянда
- Чалавек з-над Снежнай Ракі (1982) у ролі Гарысана/Спора
- Уцёкі Эды Мэкана (1983) у ролі Карла Марзака
- Агонь! (1984) у ролі Гары
- Амас (1985) у ролі Амаса Лешэра
- Крутыя хлопцы (1986) у ролі Арчы Лонга
- Хто сее вецер... (1986) у ролі Мецью Гарысана Брэды
- Квіні (мінісерыял) у ролі Дэвіда Коніга
- Оскар (1991) у ролі Правоўна
- Вераз (1991)
- Мужчынскія казкі (1991) у ролі генерала
- Таямніца (1992) у ролі Майка Данмора
- Стагоддзе кіно (1994) (дакументальны)
- Сквапнасць (1994) у ролі Джо МакТыгі
- Брыліянты (1999) у ролі Гары Агенскага
- Усялякае ў сям’і (2003) у ролі Мічэла Громберга
- Ілюзія (2004) у ролі Донала Бэйнса
Бібліяграфія [правіць]
- Мудрасць старэйшых (1986)
- Сын стар’ёўшчыка (1988)
- Танцы з д’яблам (1991)
- Падарунак (1992)
- Апошняе танга ў Брукліне (1994)
- Пабітае люстэрка (1997)
- Юныя героі Бібліі (1999)
- Узлязанне на гару: Мой пошук сэнсу (2000)
- Равіны: Агляд 100 найбольш уплывовых равінаў ХХІ стагоддзя (2002)
- Утрыманне шчасця (2003)
- Сустрэньма гэта (2007)
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кірк Дуглас- Архіў Керка Дугласа, 1945—1978 (на англійскай мове)
- Кірк Дуглас(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма | |
|---|---|
|
Пол Лукас (1943) • Александэр Нокс (1944) • Рэй Міланд (1945) • Грэгары Пек (1946) • Рональд Колман (1947) • Лоўрэнс Аліўе (1948) • Бродэрык Кроўфард (1949) • Хасэ Ферэр (1950) • Фрэдрык Марч (1951) • Гэры Купер (1952) • Спенсер Трэйсі (1953) • Марлан Бранда (1954) • Эрнэст Боргнайн (1955) • Кірк Дуглас (1956) • Алек Гінэс (1957) • Дэвід Нівен (1958) • Энтані Франчоза (1959) • Берт Ланкастэр (1960) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
- Асобы
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалем Свабоды
- Артыстычныя псеўданімы
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
- Перанеслі інсульт
- Акцёрскія дынастыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Беларускія яўрэі