З пляцоўкі Вікіпедыя.
Карэлічы — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Карэліцкага раёна, на р. Рутка. У 185 км да ўсходу ад Гродна, на аўтадарозе Навагрудак—Мінск. Насельніцтва 7,3 тыс. чал. (2006).
Вядомыя з 1395 у сувязі з нападам крыжакоў. У 15 ст. двор вял.князёў у Новагародскім павеце. У 1505 спаленыя крымскімі татарамі, у 1655 і 1706 — шведамі. З 1594 — мястэчка. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Наваградскага павета. У 2-й пал. 17 ст. у Карэлічах працавала шпалерная мануфактура. У гады 1-й сусветнай вайны праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 1958 гарадскі пасёлак.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, льнозавод. Гасцініца. Цэнтр мастацкага ткацтва.
Памятныя мясціны [правіць]
- Карэліцкая Петра-Паўлаўская царква
- бровар (1858)
- Касцёл Маці Божай Найсвяцейшай дапамогі (1938)
Шаблон:Карэліцкі раён