Літ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Літ (літ.: litas, мн. ч. litai) — валюта Літоўскай Рэспублікі. Код валюты па ISO 4217 LTL.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны у незалежнай Літоўскай Рэспубліцы ў звароце знаходзіліся грашовыя сродкі іншых дзяржаў.

У сувязі з адсутнасцю ўласнага эмісійнага банка, па дамове з германскай Усходняй крэдытнай касай (Darlehnskasse Ost), афіцыйным грашовым сродкам у Літве стаў аўксінас (літ. auksinas; остмарка). У сярэдзіне 1922, з-за гіперінфляцыі маркі, у Літве парушылася нармалёвае функцыянаванне гандлю, фінансаў і крэдытаў. Сойм Літвы у тэрміновым парадку прыняў закон аб уводзінах літа і ўстанове Банка Літвы.

Часавыя банкноты з датай эмісіі 10 верасня 1922 былі выпушчаныя 25 верасня 1922 г. Літ быў уведзены ў зварот 1 кастрычніка, але фактычна — 2 кастрычніка 1922. Абмен аўксінаў на літ ажыццяўляўся па курсе, які штотыдзень усталёўваўся міністрам фінансаў з улікам суадносін маркі і долара. Першапачатковыя суадносіны былі 175 : 1. Па ім былі пералічаныя чыгуначныя і паштовыя тарыфы, падаткі, аблігацыі, уклады ў ашчадных касах і г. д. Банкноты друкаваліся ў Англіі, Чэхаславакіі і Германіі. Манеты выпуску 1925 г. таксама чаканіліся за мяжой. Эмісія манет 1936 і 1938 гг. чаканілася ў Каўнасе.

Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР (1940), з 25 сакавіка 1941 літ быў заменены савецкім рублём.

Пасля ўзнаўлення незалежнасці (1991) у якасці аплатнага сродку выкарыстоўваліся з 5 жніўня 1991 г. часавыя грошы «агульныя талоны», т. н. «вагноркі», ад прозвішча прэм'ер-міністра Літвы Гедыміна Вагноруса. C 1 кастрычніка 1992 яны былі абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам.

Манеты і банкноты[правіць | правіць зыходнік]

Літ дзеліцца на 100 цэнтаў.

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

На аверсе ўсіх манет літаў і цэнтаў — намінал, на рэверсе — герб.

Манеты 9 наміналаў:

   1 цэнт: выпуск 1991 г., сплаў алюмінія; дыяметр 18,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 0,88 г;
1 цэнт
   2 цэнта: выпуск 1991 г., сплаў алюмінія; дыяметр 21,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 1,19 г
2 цэнта
   5 цэнтаў: выпуск 1991 г., сплаў алюмінія; дыяметр 24,40 мм, таўшчыня 1,35 мм, маса 1,49 г
5 цэнтаў
   10 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 16,00 мм, маса 1,40 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2006, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 17,00 мм, таўшчыня 1,70 мм, маса 2,60 г
10 цэнтаў
   20 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 17,5 мм, маса 2,10 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 20,50 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 4,80 г
20 цэнтаў
   50 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 21,00 мм, маса 3,03 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2000 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 23,00 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 6,00 г
50 цэнтаў
   1 літ: выпуск 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 гг. сплаў медзі і нікеля; дыяметр 22,30 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 6,25 г
1 літ
   2 літа: выпуск 1998, 1999, 2001, 2002, 2008 гг., унутраная частка — сплаў медзі і нікеля, вонкавая — сплаў медзі, алюмінія і нікеля; дыяметр 25,00 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 7,50 г
2 літа
   5 літаў: выпуск 1998, 1999 гг., унутраная частка — сплаў сплаў медзі, алюмінія і нікеля, вонкавая — медзі і нікеля; дыяметр 27,50 мм, таўшчыня 2,35 мм, вага 1,30 мм, маса 10,10 г
5 літаў

У 1991 годзе быў выпушчаны калекцыйны набор манет ад 1 цэнта да 5 літаў. У 2000 і 2003 гадах былі выпушчаныя калекцыйныя наборы ад 1 да 5 цэнтаў 1991 г і ад 10 цэнтаў да 5 літаў. Такі жа набор будзе выпушчаны ў 2008 годзе. Склад і памеры манет з набораў такія жа, як і ў манет, пералічаных вышэй.

Юбілейныя манеты[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя таго, выпускаюцца юбілейныя манеты рознай вартасці.

1 litas coin - Jurgutis (1997).jpg

1 літ (1997) да 75-годдзю Літоўскага банка і літа.

1 літ (1997) да 75-годдзю Літоўскага банка і літа (залатая манета).

10 літаў (1999), выпушчаная ў рамках міжнароднай праграмы «Самыя маленькія манеты міру. Гісторыя золата» (залатая манета). Вага 1 244 гр. Адчаканена 5 500 штук.

1 litas coin - Baltic Way (1999).jpg

1 літ (1999) да 10-годдзю Балтыйскага шляху.

1 litas coin - VU (2004).jpg

1 літ (2004) да 425-годдзю Вільнюскага ўніверсітэта

1 litas coin - palace (2005).png

1 літ (2005) з выявай Палаца кіраўнікоў у Вільнюсе.

500 Litas Gold.png

500 літаў (2005) з выявай Палаца кіраўнікоў у Вільнюсе (залатая манета). Вага 31 10 гр. Адчаканена 1 000 штук.

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

Банкноты 9 наміналаў:

  • 1 літ (выпуск спынены, адбіраецца з абарачэння)

Аверс: Жамойце (літ.: Zemaite, Юлія Бенюшэвічутэ-Жымантэне; 18451921), літоўская пісьменніца.

Рэверс: драўляны касцёл Св. Іасафата ў Палушэ (літ.: Paluse, Аўкштота; 17471757)

1 літ
  • 5 літаў (выпуск спынены, адбіраецца з абарачэння)

Аверс: Ёнас Яблонскіс (літ.: Jonas Jablonskis, 18601930), літоўскі мовазнавец, «бацька» літоўскай літаратурнай мовы.

Рэверс: Скульптура Пятраса Рымшы (літ.: Petras Rimsа, 18811961) адлюстроўвае таемныя школы, якія дзейнічалі ў Літве ў перыяд забароны літоўскага друку лацінскім шрыфтам (18641904).

5 літаў
  • 10 літаў

Аверс: Сцяпонас Дарус (літ.: Steponas Darius, 18961933) і Стасіс Гірэнас (літ.: Stasys Girenas, 18941933), літоўскія лётчыкі, якія загінулыя пры трансатлантычным пералёце (1933).

Рэверс: Самалёт «Lituanika», фрагменты контураў Амерыкі і Еўропы.

10 літаў
  • 20 літаў

Аверс: Майроніс (літ.: Maironis, уласна Ёнас Мачуліс; 18621932), паэт.

Рэверс: Статуя Волі - праца скульптара Юозаса Зікараса на фоне Ваеннага музея Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.

20 літаў
  • 50 літаў

Аверс: Ёнас Басанавічус (літ.: Jonas Basanavicius, 18511927), навуковец і палітык, патрыярх літоўскага нацыянальнага адраджэння.

Рэверс: Кафедральны сабор Св. Станіслава, званіца і вежа Гедзіміна ў Вільнюсе.

50 літаў
  • 100 літаў

Аверс: Сімонас Даукантас (літ.: Simonas Daukantas, 17931864), гісторык, заснавальнік літоўскай нацыянальнай гістараграфіі.

Рэверс: Ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта з касцёлам Св. Іаана і званіцай.

100 літаў
  • 200 літаў (з 1997)

Аверс: Відунас (літ.: Vydunas, уласна Вільгельм Стараст; 18681953), настаўнік, фалькларыст, пісьменнік і філосаф.

Рэверс: Маяк у Клайпедзе (1796).

  • 500 літаў2000)

Аверс: Вінцас Кудырка (літ.: Vincas Kudirka, 18581899), паэт і кампазітар, аўтар літоўскага нацыянальнага гімна.

Рэверс: Звон Волі (У. Кудырцы быў рэдактарам газеты «Звон») на фоне ідэалізаванага літоўскага пейзажа.

500 літаў

Банкноты друкуюцца за межамі Літвы. Спачатку яны друкаваліся United States Banknote Corporation, пазней брытанскай кампаніяй De La Rue і нямецкай Giesecke & Devrient GmbH.

У 1991 годзе былі выпушчаныя першыя банкноты пасля аднаўлення незалежнасці Літвы. Варта адзначыць, што банкнота ў 50 літаў была выпушчаная з памылкай. На банкноце, намалявана на каньку Кафедральнага Сабора, па цэнтры, статуя Св. Алены. Яна трымае крыж у правай руцэ, як і на самім Саборы ў рэчаіснасці. На банкноце 1991 г Св. Алена трымае крыж у левай руцэ.http://www.banknotes.com/LT49.JPG

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]