Горад Варна
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
| Горад
Варна
|
||||||||||||
|
|
Варна найбуйны горад у Паўночнай Балгарыі і балгарскага чарнаморскага ўзбярэжжа і трэці па велічыні ў краіне, з'яўляецца цэнтрам аднайменнай абшчыны і вобласці. Насельніцтва складае 351 809 жыхароў [1]. У горадзе маецца порт, часта называецца "марской сталіцай Балгарыі". Варна з'яўляецца буйным культурным цэнтрам з развітым марскім турызмам, у горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі.
Змест |
[правіць] Геаграфія і клімат
Горад размешчаны на паўночна-заходнім беразе заліва Варны і паўночна-усходнім узбярэжжы возера Варна. У наваколлях горада клімат спрыяе для гадоўлі міжземнаморскіх фруктаў, такіх як гранат, райскі яблык, ківі і інш. Варна размешчана на Франгенскім плато, самая высокая кропка горада над узроўнем мора 356 метраў, у зімовы час горад абдуваюць моцныя вятры з поўначы.
Клімат марскі, параўнальна мяккі ў цёплую палову года. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,7 °C, ліпеня ў сярэднім 22,8 °C, сярэднегадавая 12,2 °C, абсалютны мінімум тэмпературы - мінус 24,3 °, абсалютны максімум + 41,4 °. Сярэдняя колькасць ападкаў 498 мм, з максімумам у чэрвені і лістападзе і мінімумам ў лютым.
[правіць] Гісторыя
На месцы сённяшняга горада 580 г. да н.э. з'явілася грэчаская калонія Адэсас. Горад быў часткай Рымскай імперыі і Візантыі. У сёмым стагоддзі горад разбураны славянамі або аварамі.
Славяне заснавалі новы горад вакол старога, назваўшы яго Варна. Ён увайшоў у склад балгарскай дзяржавы. У 971 г. Візантыя вярнула горад, але страціла яго на карысць балгарскай дзяржавы У XIII і XIV ст, Варна была важным портам другога балгарскага царства, з яго экспартаваўся тавар ў Венецыю і Геную. У 1389 адышоў да турак, у 1399 разрабаваны татарамі з Залатой Арды.
10 лістапада 1444 каля горада адбылася бітва паміж венгерска-польскім войскам, пад камандаваннем Уладзіслава III Варненчыка з турэцкім войскам пад камандаваннем султана Мурада II. Бітва скончылася паражэннем хрысціянскага войска. У наступным, на працягу амаль 5 ст. горад стаў уладаннем Асманскай імперыі. Ад 1878 у складзе Балгарыі.
[правіць] Насельніцтва і адміністрацыйнае дзяленне
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва горада на студзень 2009 г. было 352 211 чалавек, па колькасці жыхароў горад займае трэцяе месца пасля Сафіі і Плоўдзіва [1]. Па дадзеных муніцыпальнай адміністрацыі, міністэрства ўнутраных спраў і шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі, жыхароў, якія фактычна пражываюць у горадзе значна больш, чым афіцыйна абвешчана.
| Год | 1852 | 1878 | 1887 | 1896 | 1910 | 1920 | 1926 | 1946 |
| Насельніцтва | 16 000 | 24 555 | 24 830 | 33 687 | 41 419 | 50 810 | 60 536 | 76 954 |
| Год | 1956 | 1965 | 1975 | 1982 | 1990 | 2001 | 2007 | 2008 |
| Несельніцтва | 120 345 | 180 110 | 251 654 | 295 038 | 300 913 | 309 910 | 311 451 | 360 000 |
[правіць] Раёны і кварталы
Паводле Закона аб тэрытарыяльным дзяленні сталіцы і буйных гарадоў[2], тэрыторыя Варны дзеліцца на 5 раёнаў:
| Раён | Квартал |
|---|---|
| Аспарухава (24483 жыхароў) |
кварталы «Аспарухава», «Галата» |
| «Уладыслаў Варненчык» (56854 жыхароў) |
кварталы «Уладыславова», «Абрыкосавы сад» |
| «Младасць» (93949 жыхароў) |
кварталы «Адраджэнне», «Младасць», «Міхаіл Іваноў», «Перамога», «Трошава» |
| «Адэскі» (79344 жыхароў) |
кварталы «Цэнтр», «Хрыста Боцеў» |
| «Прыморскі» (113478 жыхароў) |
кварталs «Вінніца» «Ізграеў» «Леўскі» «Цвяточны квартал» «Марскі сад» «Чайкі» «Брыз» «Траката» «Еўксінаград»; |
[правіць] Рэлігія
У горадзе і раёне мноства храмаў - як балгарскіх праваслаўных, так і іншых рэлігій, шырока распаўсюджаных у Балгарыі - армянскія праваслаўныя, евангелістскія, адвентыскія, каталіцкія храмы, мусульманскія мячэці і будыскія цэнтры.
У Варне 14 праваслаўных храмаў. Сярод самых вядомых праваслаўных цэркваў у горадзе з'яўляюцца: кафедральны сабор Святой Багародзіцы, царква Святога Мікалая, а таксама царква Святой Параскве.
[правіць] Адукацыя
Варна з'яўляецца важным адукацыйным цэнтрам у краіне, у горадзе атрымліваюць адукацыю каля 30 тыс. студэнтаў.
У горадзе знаходзяцца наступныя ўніверсітэты:
- Вышэйшае ваенамарское вучылішча ў Варне
- Эканамічны універсітэт у Варне
- Медыцынскі ўніверсітэт у Варне
- Тэхнічны універсітэт у Варне
- Варнскі свабодны універсітэт
- Тэхнічны коледж у Варне
- Медыцынскі коледж у Варне
- Коледж турызму ў Варне
Сярэдняя адукацыя надаецца ў розных навучальных установах:натуральных школах, мастацкіх, прафесійных, спартыўных і агульнаадукацыйных школах.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Зноскі
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 ГРАО, Таблица на населението на населените места в България към 15.12.2008 г.
- ↑ http://lex.bg/laws/ldoc.php?IDNA=2133624321
[правіць] У Сеціве
