Горад Васілевічы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Васілевічы
|
Васілевічы — горад раённага падпарадкавання ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У 45 км ад Рэчыцы, 86 км ад Гомеля. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Калінкавічы, Хойнікі), аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. Насельніцтва 4,4 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Жыхары Васілевічаў на фатаграфіі І. Сербава
У пісьмовых згадваецца з 16 ст. У 19 ст. цэнтр воласці Рэчыцкага павета. У 1878 заснаваная метэастанцыя. У сувязі з пракладкай чыгункі Васілевічы сталі значным гандлёвым цэнтрам. З 1919 у Гомельскай губерніі. У 1926-1927 і 1938-1959 цэнтр раёна. У 1927—1938 у Рэчыцкім раёне. З 1950 гарадскі пасёлак. З 1971 — горад.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (піўзавод), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Васілевіцкая Мікалаеўская царква (1825)