Горад Любань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Любань
Любань


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 28°03′09″ у. д. / 52.781944° пн. ш. 28.0525° у. д. (G) (O) (Я)52°46′55″ пн. ш. 28°03′09″ у. д. / 52.781944° пн. ш. 28.0525° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Першае згадванне 1566
Насельніцтва 11,9 тыс. чалавек (2009)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1794
Паштовы індэкс 223810
Афіцыйны сайт http://lyuban.minsk-region.by/  (руск.) 
Любань (Беларусь)
Любань
Любань

Любань — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Любанскага раёна, на р. Арэса. У 152 км да поўдня ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі БаранавічыАсіповічы, аўтадарогамі звязаная з Глускам, Жыткавічамі, Краснай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. Насельніцтва 11,7 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Вядомая ў ВКЛ з 16 ст. як прыватнае мястэчка Слуцкага княства. Належала Алелькавічам, Тышкевічам, Радзівілам. З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета. Падчас паўстання 1794 каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным атрадам паўстаўнцаў пад кіраўніцтвам Стафана Грабоўскага і расійскімі войскамі. З 1924 цэнтр раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну акупанты стварылі ў Любані лагер ваеннапалонных, дзе знішчылі 1610 чалавек. У горадзе дзейнічала падпольная камсамольска-моладзевая група. З 1968 горад.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Рыбакамбінат «Любань». Гасцініца «Любань».

[правіць] Культура

Любанскі музей народнай славы.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Любанская сінагога (1896), цяпер будынак музычнай школы
  • Спаса-Праабражэнская царква

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Літаратура

  • Любань // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах