Горад Ляхавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Ляхавічы
Ляхавічы


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°02′00″ пн. ш. 26°16′00″ у. д. / 53.033333° пн. ш. 26.266667° у. д. (G) (O) (Я)53°02′00″ пн. ш. 26°16′00″ у. д. / 53.033333° пн. ш. 26.266667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Першае згадванне 1572
Насельніцтва 11 700 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 1633
Паштовы індэкс 225372
Афіцыйны сайт http://liahovichi.brest-region.by  (руск.) 
Ляхавічы (Беларусь)
Ляхавічы
Ляхавічы

Ля́хавічы — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ляхавіцкага раёна, на р. Ведзьма. У 225 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыЛунінец. Праз горад праходзіць дарога БрэстРусінавічы. Насельніцтва 11,6 тыс. чалавек (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

«Ляхавіцкая фартэцыя»

Упершыню згадваецца ў 15 ст. як дзяржаўнае валоданне ВКЛ, цэнтр Ляхавіцкай воласці. Належалі Гаштольдам, Хадкевічам («графы на Ляхавічах»), Сапегам. У канцы 16 ст. у горадзе пабудаваная т.зв. «Ляхавіцкая фартэцыя», магутная крэпасць (не захавалася), адна з самых значных і непрыступных у Рэчы Паспалітай. У 17 ст. мястэчка, моцна пацярпела ў вайне 1654—1667 гадоў. Пасля 2-га падзелу Рэчы паспалітай у 1793 Ляхавічы у складзе Расійскай імперыі. У 1880-я праз Ляхавічы пракладзены ўчастак Палескай чыгункі БаранавічыЛунінец, што падвысіла значэнне паселішча.

З 1910 дзейнічала Ляхавіцкая цукерачная фабрыка. Мела аддзяленні: варыльнае, карамельнае, сушыльнае, упаковачнае. Працавала больш за 50 чалавек. Разбурана ў 1-й сусветную вайну, адноўлена і зноў разбурана ў часы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У пасляваенны час пераабсталявана ў кансервавы завод.

З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас»), харчовай (ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», ПГУП «Ляхавіцкі кааппрам», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Чатыры будаўнічыя арганізацыі. Гасцініца.

[правіць] Культура

3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 5 культурна-асветніцкіх арганізацый, 12 аб'ектаў гісторыка-культурнага прызначэння. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992).

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах