Сербскахарвацкая мова
| Сербскахарвацкая | |
| Саманазва: |
српскохрватски / hrvatskosrpski hrvatski ili srpski / српски или хрватски |
|---|---|
| Краіны: |
Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах |
| Рэгіёны: |
Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа |
| Афіцыйны статус: |
- |
| Арганізацыя, якая рэгулюе: |
- |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
каля 17 мільёнаў |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: |
??? |
|
Індаеўрапейская |
|
| Пісьменнасць: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
sh |
| ISO 639-2: |
scr, scc |
| ISO 639-3: |
- |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Сербскахарвацкая ці харвацкасербская мова (таксама сербская або харвацкая, харвацкая аб сербская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — паўднёваславянская мова.
Тэрмін «сербскахарвацкая мова» выкарыстоўваўся для абагульнення пад адной назвай сукупнасці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне і Харватыі. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазней і македонскай) з 1918 да 1991 года.
Літаратурны стандарт базіраваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.
Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філолагам Ярнеем Копітарам у ліставанні ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філолага Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.
З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталіся сербская, харвацкая, баснійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Шматлікія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.
Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміну. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы лаканічнасці пры абазначэнні сукупнасці некалькі моў. Альтэрнатыўная назва баснійская/харвацкая/сербская мова (БХС) з'явілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясістэма».
Узаемна зразумелыя формы сербскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назвамі ў Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне.
Прыклады адрозненняў у лексіцы[правіць]
| Беларуская мова | Руская мова | Харвацкая мова | Сербская мова |
|---|---|---|---|
| Параўнаць | Сравнить | Usporedba | Поређење (Poređenje) |
| Еўропа | Европа | Europa | Европа (Evropa) |
| Нідэрланды | Нидерланды | Nizozemska | Холандија (Holandija) |
| Італьянцы | Итальянцы | Talijani | Италијани (Italijani) |
| Сусвет | Вселенная | Svemir | Васиона (Vasiona) |
| Пазваночнік | Позвоночник | Kralježnica | Кичма (Kičma) |
| Паветра | Воздух | Zrak | Ваздух (Vazduh) |
| Адукацыя | Образование | Odgoj | Васпитање (Vaspitanje) |
| Тыдзень | Неделя | Tjedan | Седмица (Sedmica) |
| Гісторыя | История | Povijest | Историја (Istorija) |
| Порткі | Штаны | Hlače | Панталоне (Pantalone) |
| Страўнік | Желудок | Trbuh | Стомак (Stomak) |
| Навука | Наука | Znanost | Наука (Nauka) |
| Асобна | Лично | Osobno | Лично (Lično) |
| Асоба | Лицо | Osoba | Лице (Lice) |
| Аб’яднаныя нацыі | Объединенные Нации | Ujedinjeni Narodi | Уједињене Нације (Ujedinjene Nacije) |
| Хлеб (Краюха) | Хлеб | Kruh | Хлеб (Hleb) |
| Штучнае | Искусственное | Umjetno | Вештачки (Veštački) |
| Крыж | Крест | Križ | Крст (Krst) |
Спасылкі[правіць]
| Славянскія мовы | |
|---|---|
| Усходнія | старажытнаўсходнеславянская † • русінская † • старажытнанаўгародская † • стараруская † • беларуская(дыялекты) • руская(дыялекты) • украінская(дыялекты) |
| Заходнія | кашубская • лужыцкія: верхняя — ніжняя • мараўская • палабская † • польская • славацкая • чэшская |
| Паўднёвыя | царкоўнаславянская • балгарская • македонская • сербахарвацкія: баснійская — сербская — харвацкая — чарнагорская • славенская (прэкмурская, рэзьянская) |
| Іншыя | праславянская † • змешаныя: суржык • трасянка • піджыны: русенорск † • кяхцінская † • штучныя: словіа • сібірская мова • язычча |
| † — мёртвыя мовы | |
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |