Нацыянальная партрэтная галерэя, Лондан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўны ўваход
Адзін з зал галерэі

Нацыянальная партрэтная галерэя ў Лондане (англ.: National Portrait Gallery) — першая ў свеце партрэтная галерэя, заснаваная ў 1856 годзе з тым, каб увекавечыць выявы брытанцаў мінулых стагоддзяў — не толькі партрэты алеем, але і мініяцюры, рысункі, бюсты і фатаграфіі. З 1896 года займае неарэнесансны будынак побач з Трафальгарскай плошчай.

Першым набыццём музея быў чандасаўскі партрэт Шэкспіра. Галерэя расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў у 1859 годзе. Партрэты размеркаваны па залах зыходзячы з часу жыцця намаляваных на іх асоб, пачынаючы з эпохі Цюдораў. Пры папаўненні сходу перавага аддавалася не мастацкім якасцям твора, а гісторыка-культурнай значнасці мадэлі. У сувязі з гэтым да 1969 года дзейнічала забарона на набыццё партрэтаў тых брытанцаў, хто яшчэ не памёр. Працы знакамітых кантынентальных мастакоў у галерэі нешматлікія; галоўным чынам гэта партрэты брытанскіх манархаў і іх набліжаных пэндзля Гальбейна, Рубенса і Ван Дэйка.

У канцы XX стагоддзі некалькі старадаўніх арыстакратычных сядзіб у розных кутках Англіі былі прыстасаваны пад філіялы Нацыянальнай партрэтнай галерэі. У іх лік уваходзіць Мантэгю-хаус у графстве Сомерсетшыр — рэдкі прыклад жылой архітэктуры елізавецінскага часу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hulme, Graham, The National Portrait Gallery: An Architectural History, National Portrait Gallery Publications, 2000, ISBN 1-85514-293-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]