Павел Аляксеевіч Чаранкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аляксеевіч Чаранкоў
руск.: Павел Алексеевич Черенков
Дата нараджэння 28 ліпеня 1904(1904-07-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1990(1990-01-06)[3][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Maria Putintseva[d]
Род дзейнасці вучоны-ядзершчык, вынаходнік, фізік
Навуковая сфера ядзерная фізіка, оптыка і Фізіка высокіх энергій
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1940)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сяргей Іванавіч Вавілаў
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Нобелеўская прэмія па фізіцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Аляксеевіч Чаранкоў (15 (28) ліпеня 1904, сяло Новая Чыгла, Баброўскі павет, Варонежская губерня — 6 студзеня 1990, Масква) — савецкі фізік, двухразовы лаўрэат Сталінскай прэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам) (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч і Марыя Чаранкова — былі сялянамі.

У 1928 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Варонежскага ўніверсітэта (ВарДУ). Па заканчэнні універсітэта быў накіраваны выкладаць у школу ў горад Казлоў, цяперашні Мічурынск. Праз два гады ў той жа горад атрымала размеркаванне Марыя Аляксееўна Пуцінцава, дачка Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава — варонежскага літаратуразнаўца-краязнаўца, прафесара ВарДУ, заснавальніка дома-музея І. С. Нікіціна, таксама скончыла ВарДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры педфака. У 1930 годзе Чаранкоў пабраўся з Марыяй Пуцінцавай. У 1932 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксей, у 1936 годзе — дачка Алена. У лістападзе 1930 года ў Варонежы арыштавалі па справе краязнаўцаў Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава. У самым канцы таго ж года быў «раскулачаны» ў Новай Чыгле бацька Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч Чаранкоў. У 1931 годзе Аляксея Ягоравіча судзілі і адправілі ў ссылку. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да партыі эсэраў і ва ўдзеле ў «кулацкай» сходцы 1930 года. У 1937 годзе бацьку вучонага зноў арыштавалі, у 1938 годзе асудзілі і расстралялі за контррэвалюцыйную агітацыю.

У 1930 годзе Чаранкоў паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі і матэматыкі ў Ленінградзе. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1940 годзе — доктарскую. З 1932 года працаваў пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава. З 1935 года — супрацоўнік Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева ў Маскве (ФІАН), з 1948 года — прафесар Маскоўскага энергетычнага інстытута, з 1951 года — прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Стварыў і шмат гадоў нязменна узначальваў Аддзел фізікі высокіх энергій ў філіяле ФІАНа (г. Троіцк).

Член КПСС з 1946 года. Член-карэспандэнт АН СССР (1964). Сапраўдны член АН СССР (1970).

Апошнія 28 гадоў жыцця правёў у маскоўскай кватэры ў раёне Ленінскага праспекта, дзе размешчаны розныя інстытуты Акадэміі навук, у тым ліку і ФІАН.

Памёр 6 студзеня 1990 года ад механічнай жаўтухі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]