Іаганес Ганс Даніэль Енсен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іаганес Ганс Даніэль Енсен

Іаганес Ганс Даніэль Енсен (ням.: Johannes Hans Daniel Jensen; 25 чэрвеня 1907, Гамбург, Германія — 11 лютага 1973, Гейдэльберг) — нямецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1963 годзе разам з Марыяй Гёперт-Маер, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра». Другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1932), дзе і працаваў у 1937-1941 гадах. З 1941 года прафесар Гановерскага тэхналагічнага інстытута, з 1949 года - Гейдэльбергскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па ядзернай фізіцы і фізіцы цвёрдага цела. Даследаваў узаемадзеянні іонаў у крышталях, атрымаў залежнасць поўнай энергіі крышталя ад міжатамнай адлегласці. Увёў паняцце спін-арбітальнай сувязі і распрацаваў абалонкавую мадэль атамнага ядра (1950). Член Гейдэльбергскай АН (1949).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм - Застава / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]