Чарлз Хард Таўнс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чарлз Хард Таўнс

Чарлз Хард Таўнс (англ.: Charles Hard Townes; нар. 28 ліпеня 1915, Грынвіл, Паўднёвая Караліна) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1956), замежны член РАН (1994). Хрысціянін баптысцкага веравызнання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Таўнс нарадзіўся ў Грынвіле, там жа вучыўся, у 1935 скончыў Фурманскі ўніверсітэт, у 1939 - у Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. У 1939-1948 ён працаваў у фірме "Бэл тэлефон", у 1948-1961 - у Калумбійскім універсітэце (з 1950 на пасадзе прафесара). У 1961-1966 Таўнс з'яўляўся прафесарам і прэзідэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, з 1967 ўзначальвае фізічны аддзел Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1967 ён быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Б. Румфарда (1961)
  • Медаль Т. Юнга (1963)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (1964)
  • Залаты медаль Н. Бора (1979)
  • Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1982)
  • Тэмплтанаўская прэмія (2005)