Дэніс Габар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дэніс Габар, таксама Дэнеш Габар (венг.: Gábor Dénes; 5 чэрвеня 1900, Будапешт9 лютага 1979, Лондан) — венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Габар нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Будапешце 5 чэрвеня 1900 г., і меў пры нараджэнні імя Грынсберг Дзяніс (Grünszberg Dénes), і быў першым сынам Берната Грынсберга (Grünszberg Bernát) і Адэлі Жакобавіч (Jakobovits Adél). У 1902 годзе сям'я атрымала дазвол памяняць прозвішча з Грынсберг на Габар. Ужо ў раннія гады ў яго выявілася цікавасць да фізікі - разам са сваім братам Дзьёрдем рабіў у хатняй лабараторыі вопыты, пра якія ён чытаў у навуковых кнігах і часопісах. Габар атрымаў спецыяльнасць інжынера ў 1920 годзе ў тэхнічным універсітэце Будапешта. З 1921 па 1924 працягнуў навучанне ў Тэхнічным універсітэце Берліна. Пасля абароны дысертацыі ў 1927 годзе пачаў працу ў кампаніі Siemens & Halske AG (сёння кампанія Siemens). За час працы ў кампаніі зрабіў сваё першае вынаходства - ртутныя лямпы высокага ціску. У 1933 годзе пакінуў Германію ў сувязі са станаўленнем рэжыму нацыстаў і выехаў на працу ў Вялікабрытанію, у кампанію Thomson-Houston. У 1947 годзе ён вынайшаў галаграфію, за што і атрымаў у 1971 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Гэта адкрыццё не атрымала камерцыйнага развіцця да з'яўлення лазера ў 1960 годзе. Габар таксама цікавіўся тым, як чалавек чуе і размаўляе. Па выніках гэтых даследаванняў ён стварыў тэорыю гранулярнага сінтэзу. У 1948 Габар перайшоў працаваць у Імперскі каледж Лондана і ў 1958 годзе стаў прафесарам прыкладной фізікі і працаваў там да пенсіі ў 1967 годзе. Пасля выхаду на пенсію жыў у асноўным у Італіі.