Джон Роберт Шрыфер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Роберт Шрыфер
англ.: John Robert Schrieffer
John Robert Schrieffer.jpg
Дата нараджэння:

31 мая 1931({{padleft:1931|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:31|2|0}}) (83 гады)

Месца нараджэння:

Ок-Парк, Ілінойс, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1972)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983)

Джон Роберт Шрыфер на ВікіСховішчы

Джон Роберт Шрыфер (англ.: John Robert Schrieffer; нар. 31 мая 1931, Оўк-Парк, штат Ілінойс, ЗША) — лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі (1972) (сумесна з Джонам Бардзіным і Леонам Н. Куперам) за стварэнне БКШ-тэорыі, названай па іх ініцыялах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Оўк-Парк (штат Ілінойс) у сям'і Джона Г. Шрыфера і Луізы (у дзявоцтве Андэрсан) Шрыфер. У 1940 годзе сям'я пераязджае ў горад Манхасет, штат Нью-Ёрк, а яшчэ праз дзевяць гадоў у горад Юстыс (штат Фларыда). Жывучы ў Фларыдзе, Джон любіў гуляць з самаробнымі ракетамі і радыё, што і сфармавала яго цікавасць да электратэхнікі.

Скончыўшы Юстыскую сярэднюю школу, у 1949 году Шрыфер паступае ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, маючы намер стаць інжынерам-электрыкам. Праз два гады ён абірае сваёй спецыяльнасцю фізіку і ў 1953 годзе атрымлівае ступень бакалаўра пад кіраўніцтвам Джона К. Слэтэра.У 1954 г. ён абараняе ва ўніверсітэце штата Ілінойс дысертацыю, выкананую пад кіраўніцтвам Джона Бардзіна, і атрымлівае ступень магістра. Дысертацыя была прысвечана даследаванню электроннай праводнасці на паверхні паўправадніка. Па завяршэнні працы над дысертацыяй ён далучаецца да Бардзіна ў даследаванні з'явы звышправоднасці і уласцівасцяў рэчыва пры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля.

У 1956 г. Шрыфер, Бардзін і Купер распрацавалі тэорыю звышправоднасці крышталічных цвёрдых тэл, заснаваную на ўяўленні пра звышцякучасць купераўскіх пар электронаў. За ўклад у тэорыю звышправоднасці Шрыфер ў 1957 г. атрымаў доктарскую ступень у Ілінойскім універсітэце.

У 1957-1958 гг. на правах постдактаранта Нацыянальнага навуковага фонду Шрыфер займаўся даследаваннем звышправоднасці ў Бірмінгемскім універсітэце (Англія) і ў Інстытуце Нільса Бора ў Капенгагене (Данія). У Капенгагене ў 1960 г. ён сустрэў Ганнэ Грэтэ Томсен. Праз некалькі месяцаў яны пажаніліся. У іх дзве дачкі і сын.

У 1964, Шрыфер публікуе сваю кнігу аб тэорыі БКШ, «Theory of Superconductivity».У 1957-1960 гг. Шрыфер выкладаў фізіку ў Чыкагскім універсітэце, у 1959-1960 гг. ва універсітэце штата Ілінойс, у 1962 г. у Пенсільванскім універсітэце, у 1969-1975 гг. ў Карнельскім універсітэце і з 1975 г. - у Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары. Ён займаецца таксама даследаваннем магнітных уласцівасцяў матэрыялаў, уласцівасцяў сплаваў і паверхневых эфектаў.

У 1972 г. Шрыферу, Куперу і Бардзіну была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы «за створаную іх сумеснымі намаганнямі тэорыю звышправоднасці, звычайна званую тэорыяй БКШ».

9 лістапада 2005 г. быў прысуджаны да двух гадоў турэмнага зняволення за ненаўмыснае забойства (аўтакатастрофу па яго віне).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]