Панамерыканская шаша
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Панамерыка́нская шаша́ (назвы на іншых мовах глядзі ніжэй) — сетка дарог у Амерыцы, сумарная працягласць якіх складае 48 тыс. км. Калі не ўлічваць 87-кіламятровы Дар'енскі прабел, які размяшчаецца ў джунглях, на мяжы Панамы і Калумбіі, тая Панамерыканская шаша аб'ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог кантынентальных дзяржаў Амерыкі ў адзіную сістэму.
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса Панамерыканская шаша — самая доўгая аўтамабільная траса ў свеце[1], аднак на стандартных транспартных сродках праехаць праз Дар'енскі прабел паміж Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкай немагчыма.
Змест |
Краіны [правіць]
Панамерыканская шаша праходзіць па тэрыторыі 15 краін:
- Канада (неафіцыйна)
- Злучаныя Штаты Амерыкі (неафіцыйна)
- Мексіка
- Гватэмала
- Сальвадор
- Гандурас
- Нікарагуа
- Коста-Рыка
- Панама
- Калумбія
- Эквадор
- Перу
- Чылі
- Аргенціна
Важныя адгалінаванні таксама размяшчаюцца ў Балівіі, Бразіліі, Парагваі, Уругваі і Венесуэле.
Назва [правіць]
- англ.: Pan-American Highway
- ісп.: Carretera Panamericana, Autopista Panamericana або Vía Panamericana
- парт.: Estrada Panamericana
- ням.: Panamerikanische Straße
- нідэрл.: Pan-Amerikaanse Snelweg
- фр.: Autoroute Panaméricaine
- іт. Autostrada Panamericana
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Панамерыканская шаша — Кніга рэкордаў Гінэса, азначана даўжыня 24140 км