Сафійскі сабор, Канстанцінопаль
| Праваслаўны сабор | |
| Від на Сафійскі сабор | |
| Краіна | Турцыя |
| Горад | Стамбул |
| Канфесія | праваслаўе, пасля — іслам |
| Тып будынка | сабор, пасля — мячэць |
| Аўтар праекта | Ісідар Мілецкі і Анфімій Тральскі |
| Заснавальнік | Канстанцін I Вялікі |
| Дата заснавання | 324 год |
| Будаўніцтва | 532—537 гады |
| Асноўныя даты |
324 — Базіліка Канстанціна 415 — Базіліка Феадосія |
| Дата скасавання | 1935 |
| Стан | музей |
| Сафійскі сабор на |
|
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 356 рус. • англ. • фр. |
Сафійскі сабор, афіцыйная назва на сённяшні дзень Музей Ая-Сафія (грэч. Ἁγία Σοφία; турэцк.: Ayasofya) — былы праваслаўны сабор, потым — мячэць, цяпер — музей, сусветна вядомы помнік візантыйскай архітэктуры, сімвал «залатых часоў» Візантыі.
У часы Візантыйскай імперыі сабор знаходзіўся ў цэнтры Канстанцінопаля каля імператарскага палаца. У цяперашнія часы знаходзіцца ў цэнтры Стамбула, у раёне Султанахмет. Пасля захопу горада асманамі ў 1453 годзе, Сафійскі сабор быў ператвораны ў мячэць, а ў 1935 годзе атрымаў статус музея. У 1985 годзе сабор разам з іншымі помнікамі гістарычнага цэнтра Стамбула быў залічаны ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].
Больш за тысячу гадоў Сафійскі сабор быў самым вялікім храмам у свеце, да таго моманту пакуль не быў пабудаваны Сабор Святога Пятра ў Рыме. Вышыня сабора — 55,6 метраў, дыяметр купала — 31 метр.
Зноскі
- ↑ Гістарычныя мясціны Стамбула на Unesco.org
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафійскі сабор, Канстанцінопаль