Стэфан, кароль Англіі
Стэфан Блуаскі (англ.: Stephen of Blois, фр.: Étienne de Blois; каля 1096, Блуа — 25 кастрычніка 1154, Дуўр) — кароль англійскі (1135—1154).
Узурпацыя Стэфанам стальца англа-нармандскай манархіі пасля смерці Генрыха I Боклерка была прычынай грамадзянскай вайне паміж прыхільнікамі Стэфана і імператрыцы Мацільды. У 1141 г., у выніку паразы ў бітве пры Лі́нкальне, кароль узяты ў палон прыхільнікамі Мацільды, аднак у канцы 1141 году атрымаў свабоду і быў адноўлены на стальцы. Практычна на працягу ўсяго ўладарства Стэфана ў Англіі працягвалася феадальная анархія, якая завяршылася ў 1153 годзе прызнаннем спадчыннікам Стэфана Генрыха II Плантагенета, сына імператрыцы Мацільды.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя |
Вільгельм I Заваёўнік • Вільгельм II • Генрых I • Стэфан |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |
