Амерыканскі бізон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Амерыканскі бізон
American bison k5680-1.jpg
Амерыканскі бізон
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Парнакапытныя

Падатрад:

Жвачныя

Сямейства:

Пустарогія

Род:

Бізоны

Від:

Амерыканскі бізон

Навуковая назва

Bison bison (Linnaeus, 1758)

ITIS   180706
NCBI   9901

Амерыканскі бізон (Bison bison) — від пустарогіх падсямейства быкоў.

Змест

Апісанне [правіць]

Бізон дасягае 2,5-3 метраў у даўжыню і да 2 метраў у вышыню. Густая поўсць шэра-бурага колеру, на галаве і на шыі чорна-бурага. Пярэдняя частка цела пакрытая больш доўгімі валасамі. Галава масіўная, з шырокім ілбом; кароткія тоўстыя рогі разыходзяцца ў бакі, канцы ж іх заварочваюцца ўнутр; вушы кароткія і вузкія; вочы вялікія, цёмныя, шыя кароткая.

Распаўсюджанне [правіць]

Быў пашыраны ад паўночна-заходняй і цэнтральнай Канады на поўдзень да цэнтралнай Мексікі. У ХІХ ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэрыторыях ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тысяч. галоў). Акліматызаваны ў цэнтральнай Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова (Украіна).

Ахоўваецца.

Паводзіны [правіць]

Раней летам бізоны пасвіліся на шырокіх раўнінах, а на зіму заходзілі ў лясістыя мясцовасці, качавалі на поўдзень, а ўлетку ізноў вярталіся на поўнач.

Стэпавыя кормяцца ў асноўным травой, да 25 кг травы ў дзень, узімку травяным рыззём. Лясныя яшчэ ядуць мох, лішайнікі, галіны. Могуць карміцца пры снезе да 1 м глыбінёй. Густая поўсць добра абараняе бізона. Лёгка пераносяць 30-градксныя маразы. Узімку шукаюць маласнежныя ўчасткі.

Размнажэнне [правіць]

Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля.