Уран, бог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ура́н (грэч. Ούρανός — неба) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог нябёсаў, муж Геі (Зямлі), бацька тытанаў, цыклопаў і старукіх вяліканаў.

Уран увасабляў нябёсы як касмаганічную з’яву, жыццядайны пачатак, крыніцу цяпла й вільгаці, ад якіх абуджаюцца стваральныя сілы зямлі.

Згодна з міфам, Уран не дазваляў сваім дзецям бачыць святло і хаваў іх пад зямлёю. Гея падбухторыла дзяцей супроць яго, і малодшы з тытанаў, Кронас, вылегчаў Урана сярпом. Кроплі крыві Урана ўпалі на зямлю, і ад іх пайшлі Эрыніі і Гіганты, адрэзаны чэлес ўпаў у мора, і з пены, што ўтварылася, паўстала Афрадыта.